Гэтай праблеме прысьвечанае чарговае дасьледаваньне Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ).
Праблемы з распаўсюдам недзяржаўных газэт засталіся і ў 2011 годзе. Шэраг выданьняў грамадзка-палітычнага накірунку па-ранейшаму ня могуць наладзіць супрацоўніцтва з сыстэмамі распаўсюду «Белпошта» і «Саюздрук».
Нагадаем, што ў 2010 годзе ў сьпіс «праблемных» выданьняў, складзены БАЖам, уваходзілі 11 газэт і 1 часопіс: «Борисовские новости», «Газета Слонімская», «Intex-press», «Новы час», «Отдушина», «Товарищ», «Вольнае Глыбокае», «Газета для вас», «Нясвіжскі час», «Рэгіянальная газета», «СНплюс. Свободные новости плюс», часопіс «ARCHE».
Што зьмянілася за год? Беларуская асацыяцыя журналістаў наноў праверыла інфармацыю па кожным з выданьняў.
Газэта «Бобруйский курьер», якой не было ў сьпісе-2010, бо яна вярнулася ў кіёскі ў ліпені 2009 году і знаходзілася ў падпісным каталёгу, цяепр не выходзіць наагул. Як паведаміў прэсавай службе БАЖ галоўны рэдактар Анатоль Санаценка, выпуск газэты прыпынены з канца ліпеня 2010 году з-за эканамічных праблем. Цяпер працуе толькі сайт выданьня.
Газэты «Борисовские новости» няма ні ў падпісцы, ні ў продажы. Акрамя таго, кажа галоўны рэдактар выданьня Анатоль Букас, рэдакцыі дагэтуль не вярнулі тэхніку, якую канфіскавалі ў студзені 2011 году.
«Витебский курьер-М» дэ-юрэ ў Беларусі ўжо не існуе. Своеасаблівай спадкаемцай стала зарэгістраваная ў Смаленску газэта «Витебский курьер», якая, аднак, «прабіцца» ў беларускія сеткі распаўсюду не змагла. Паводле шэф-рэдактара выданьня Вадзіма Баршчэўскага, выходзіць яна раз на тыдзень і распаўсюджваецца сваімі сіламі.
«Вольнае Глыбокае» працягвае прадавацца ў кіёсках гораду, у падпісцы яе няма. Галоўны рэдактар газэты Уладзімір Скрабатун распавядае, што на ўсё Глыбокае ў кіёскі трапляе толькі 40 асобнікаў. Выданьне разьлічанае і на суседнія раёны, але, каб патрапіць у кіёскі Докшыц, Шаркоўшчыны, Мёраў, Паставаў, Браславу, трэба дамаўляцца зь філіяламі «Саюздруку» ў кожным горадзе. Дзеля 20 асобнікаў на райцэнтар гэта ня мае сэнсу, лічыць Скрабатун.
«Газета для вас» з Івацэвічаў не існуе з канца 2010 году. Рэдактарка Лідзія Цалуйка, паводле супрацоўнікаў газэты, патлумачыла канчатковае спыненьне працы сваёй стомленасьцю ад гэтага бізнэсу ў Беларусі. Сайт газэты не абнаўляецца.
«Газета Слонімская» — няма ні ў падпісцы, ні ў продажы. Галоўны рэдактар і выдавец Віктар Валадашчук, як і большасьць апытаных рэдактараў рэгіянальных выданьняў, больш не зьбіраецца зьвяртацца ў адпаведныя дзяржаўныя ўстановы з просьбай вырашыць праблему, бо ня бачыць у гэтым сэнсу.
«Ганцавіцкі час» — уключаны ў падпісны каталёг толькі па раёне і горадзе, з лютага 2010 году прадаецца ў кіёсках Ганцавіч. Але, адзначае намесьнік галоўнага рэдактара Пётр Гузаеўскі, свае паслугі пры падпісцы «Белпошта» ацаніла так высока, што газэта ня ў стане канкураваць зь дзяржаўнымі СМІ.
«Intex-press» — няма ні ў падпісцы, ні ў кіёсках.
«Нясвіжскі час» — у падпісцы ёсьць, у кіёсках — не.
«Новы час» — няма ні ў падпісцы, ні ў раздробным продажы. Галоўны рэдактар выданьня Аляксей Кароль лічыць бессэнсоўным скардзіцца ці прасіць дапамогі ў чыноўнікаў, бо досьвед паказвае марнасьць такіх захадаў.
Слонімскай газэты «Отдушина», былога дадатку да «Газеты Слонімскай», няма ні ў падпісцы, ні ў кіёсках.
«Рэгіянальная газэта» — у продажы ў кіёсках ёсьць, у падпісцы — толькі па Менскай вобласьці. Галоўны рэдактар і заснавальнік газэты Аляксандар Манцэвіч кажа, што некалькі разоў спрабаваў дамагчыся ўключэньня «Рэгіянальнай газэты» ў рэспубліканскі каталёг. Але чыноўнікі, нягледзячы на тое, што газэта разьлічаная і на чытачоў трох раёнаў Гродзенскай вобласьці, палічылі супрацоўніцтва «Белпошты» і недзяржаўнага выданьня немэтазгодным.
«СНплюс. Свободные новости плюс» — у кіёсках ёсьць, у падпісным каталёгу няма.
«Товарищ» — няма ні ў падпісцы, ні ў продажы, друкуецца за мяжой (у Смаленску), выхад прыпынены (апошні нумар выйшаў у ліпені 2010 году). Намесьнік галоўнага рэдактара Дзьмітры Яненка тлумачыць прыпыненьне выхаду эканамічнымі прычынамі.
Часопіс «ARCHE», як і раней, уключаны ў рэспубліканскі каталёг, але не прадаецца ў кіёсках.
Такім чынам, няма ніводнага выданьня са «сьпісу», у якога была б цалкам вырашаная праблема распаўсюду.
Не распаўсюджваюцца ні «Белпоштай», ні «Саюздрукам» наступныя газэты, зарэгістраваныя Міністэрствам інфармацыі РБ:
1. «Бобруйский курьер»
2. «Борисовские новости»
3. «Витебский курьер»
4. «Газета Слонімская»
5. «Intex-press»
6. «Новы час»
7. «Отдушина»
8. «Товарищ»
Распаўсюджваюцца альбо толькі «Белпоштай», альбо толькі «Саюздрукам», альбо на абмежаванай тэрыторыі:
1. «Вольнае Глыбокае»
2. «Ганцавіцкі час»
3. «Нясвіжскі час»
6. «Рэгіянальная газета»
7. «СНплюс. Свободные новости плюс»
+часопіс «ARCHE»
«Газета для вас» (Івацэвічы) дадалася да сьпісу друкаваных выданьняў, якія з 2006 году з-за эканамічных прычын, абумоўленых у тым ліку спыненьнем супрацоўніцтва з «Белпоштай» і «Саюздрукам», перасталі выходзіць:
«Салідарнасць»
«БДГ. Деловая газета»
«Биржа информации» (Горадня)
«Ляхавіцкі час» (Ляхавічы)
«Местная газета» (Ваўкавыск)
«Химик» (Наваполацак)
«Мясцовы час» (Пінск)
«Витебский курьер-М» (Віцебск).
Зь мінулага лета прыпынены выхад газэтаў «Товарищ» и «Бобруйский курьер».