Курс даляра ЗША ў 3.800 беларускіх рублёў, які чыноўнікі называюць адэкватным, насамрэч нічым не абгрунтаваны. Такую думку выказаў у камэнтары БелаПАН фінансавы аналітык Сяргей Чалы.
22 красавіка на брыфінгу ў Менску начальнік галоўнага ўпраўленьня валютнага рэгуляваньня і валютнага кантролю Нацбанку Анатоль Мароз заявіў, што курс даляра, які выстаўляецца на пазабіржавым рынку (больш як 5.000 рублёў. — БелаПАН.), зьяўляецца завышаным. Адэкватным ён назваў курс у 3.800 рублёў.
Аналягічную думку выказаў напярэдадні віцэ-прэм'ер Беларусі Сяргей Румас. У інтэрвію Reuters ён заявіў: курс беларускага рубля знаходзіцца ў калідоры 3.800—4.100 рублёў за даляр. "Гэта адпавядае сёньня становішчу, у якім знаходзіцца наша эканоміка", — дадаў ён.
Камэнтуючы заяву чыноўнікаў, Чалы выказаў меркаваньне, што названы імі курс — "гэта чыстая псыхалёгія, тая лічба, на якую ўлады гатовыя пагадзіцца і якую яны хочуць бачыць". "Улады псыхалягічна не гатовыя да больш высокага ўзроўню дэвальвацыі", — мяркуе аналітык.
"Але становішча імкліва ўскладняецца: тыдзень таму курс даляра на пазабіржавым рынку быў ніжэйшы за адзнаку 5.000 рублёў, зараз — ужо 5.300. Чым далей будзе працягвацца такая сытуацыя, тым горш для эканомікі", — падкрэсьліў Чалы.
Любыя спробы абмежаваць курс, які складваецца на міжбанкаўскім рынку, контрпрадуктыўны, упэўнены ён. "У выніку гэта толькі ўскладняе схемы абыходу абмежаваньняў і павялічвае разрыў паміж афіцыйным і рэальным курсам рубля", — падсумаваў аналітык.