Прайшло чатыры месяцы пасьля падзеяў на Плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня. 10 удзельнікаў акцыі пратэсту асуджаныя на працяглыя тэрміны, астатнія — чакаюць суду. Хто ў сьледчым ізалятары КДБ, хто пад хатнім арыштам, хто пад падпіскай пра нявыезд. Сярод апошніх — палітоляг Аляксандар Фядута.
Міхась Скобла: «Аляксандар, вы асабіста не былі на Плошчы, тым ня менш, амаль тры з паловай месяцы правялі ў зьняволеньні. У чым жа ваша віна, якую вы, дарэчы, не адмаўляеце?»
Аляксандар Фядута: «Мне інкрымінавалі правапарушэньне па 342 артыкуле Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь — дзеяньні, якія выклікалі масавыя беспарадкі. Што гэта значыць? Перад 19 сьнежня я напісаў тэкст звароту да тагачаснага прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага і прапанаваў аднесьці яго ў Дом ураду. Наколькі я разумею, менавіта гэта сталася нагодай, каб усе людзі з Кастрычніцкай рухаліся ў бок плошчы Незалежнасьці, што і выклікала перашкоды для руху грамадзкага транспарту, а таксама спрычынілася да таго, што шэраг установаў, перш за ўсё Макдональдс, прыпынілі сваю працу. Насамрэч, як дарослы чалавек, з гэтым абвінавачваньнем я вымушаны пагадзіцца. Ад гэтага я адмовіцца не магу. Але, прабачце, я не магу пагадзіцца з тым, пра што пісала галоўная газэта краіны і пра што гаварыла Беларускае тэлебачаньне — пра мой удзел у стварэньні шпіёнскага сеціва, пра тое, што я зьяўляюся фінансавым дырэктарам кампаніі. Глупства ўсё гэта!»
Скобла: «У той час, калі вы ўжо знаходзіліся ў СІЗА КДБ, па БТ быў паказаны фільм „Жалезам па шкле“, і там гучаў ваш голас. Гэта падробка?»
Фядута: «Не, гэта сапраўды мой голас. У той вечар, 19 сьнежня, я сапраўды тэлефанаваў Вользе Някляевай. Справа ў тым, што ў пэўны момант (а я знаходзіўся ў штабе Някляева), я паглядзеў інтэрнэт і даведаўся, што дэлегацыя ўсё ж пайшла ў Дом ураду. Я ня ведаў, што білі шкло, і гэта, дарэчы, пацьвердзіла сьледзтва. Я зразумеў так, што пэтыцыю ўсё ж панесьлі, нягледзечы на тое, што Някляева на плошчы не было. І я палічыў патрэбным паінфармаваць Уладзімера Пракопавіча адзіным спосабам, які быў мне даступны. На жаль, а можа і на шчасьце, як цяпер становіцца зразумела, Вольга Валянцінаўна не зразумела наогул, пра што я ёй кажу. Я разумею яе стан, яна знаходзілася ў шпіталі пры жорстка зьбітым мужу».
Скобла: «З вашых інтэрвію пасьля вызваленьня сьледчы ізалятар паўстае зусім нястрашным. Канваіры (вы іх называеце кантралёрамі) строгія, але ўважлівыя, двухмясцовая камэра, якую вы займалі адзін, праца над кнігай мэмуараў — проста дом творчасьці, а не турма. Вашы сьведчаньні вельмі адрозьніваюцца ад сьведчаньняў другіх зьняволеных. Як вы можаце гэта патлумачыць?»
Фядута: «Ведаеце, я сядзеў у чатырох камэрах. У адной зь іх я сядзеў пасьля таго, як адтуль сышоў спадар Саньнікаў, яго перавялі ў іншую камэру. У другой я сядзеў пасьля Анатоля Лябедзькі. Адносіны да мяне і там, і там, і потым, калі я ўжо сядзеў у адзіночнай камэры, былі гэткія самыя, як і да астатніх. Я маю на ўвазе адносіны кантралёраў, дарэчы, кантралёр — гэта пасада, яна так афіцыйна называецца. Не канваір, а кантралёр, той, хто кантралюе мяне як арыштаванага: водзіць на допыты, прывозіць абед, калі трэба, дае лекі».
Скобла: «Ці аказвалася на вас падчас сьледзтва фізычнае ўзьдзеяньне?»
Фядута: «Празьмерных фізычных узьдзеяньняў, якія можна было б назваць катаваньнем, на мяне не аказвалася. Я жыў у тых умовах, у якіх жылі мае сукамэрнікі. Нехта жыў два месяцы, нехта месяц, нехта паўгода. І я як дарослы мужчына павінен быў вытрымаць гэта. Да таго ж, я сьвядомы палітык, я ўваходжу ў пэўную групу рызыкі і павінен быць падрыхтаваны да падобных выпрабаваньняў. Псыхалягічна я быў падрыхтаваны, фізычна — значна горш. Нягледзячы на гэта, я ўсё вытрымаў, і я проста не разумею, чаму мае маладзейшыя калегі называюць турэмныя ўмовы катаваньнем. Прабачце, хлопцы, стаяў і я на той самай расьцяжцы, дзесяць хвілінаў я вытрымліваў. Праўда, аднойчы мне стала блага на чацьвёртай хвіліне, але я ўсё роўна не ўспрымаю гэта як катаваньне».
Скобла: «Неўзабаве мае адбыцца суд. Вы не баіцеся вярнуцца за краты? Гэта ж можа быць ужо ня сьледчы ізалятар КДБ».
Фядута: «Ёсьць пэўныя адрозьненьні ў сытуацыі. У сьледчым ізалятары КДБ я ня ведаў, што са мной будзе, я ня ведаў, які тэрмін зьняволеньня чакае мяне наперадзе. І ўсё гэта насамрэч і было, на мой погляд, сродкам псыхічнага ўзьдзеяньня. Падкрэсьліваю — не фізычнага, а псыхічнага ўзьдзеяньня. А пасьля суду, калі будзе рэальны тэрмін, я буду ведаць, колькі я павінен адсядзець. Я буду ведаць, калі па законе я магу падаць скаргу дзеля таго, каб мяне выпусьцілі раней і г.д. Гэта ўжо значна прасьцей».
Скобла: «Вы чалавек даволі камунікабэльны, і вось — чатыры сьцяны, вы сам-насам „з адзіночкаю, быццам гроб“, як пісала Ларыса Геніюш. Дарэчы, у 1948 годзе яна некалькі месяцаў знаходзілася ў той самай вязьніцы. Чаго вам найбольш бракавала ў зьняволеньні?»
Фядута: «Бракавала найбольш гарачай вады, на якую там абмежаваньні. Ня ў тым сэнсе, каб зрабіць кіпень і выпіць гарбаты або кавы. Тут я якраз прызвычаіўся да пэўнага рэжыму. А вось мажлівасьць пайсьці ў ванную ўсяго адзін раз на тыдзень — вось гэта сапраўды было для мяне катаваньнем».
Скобла: «У „Пяцікніжжы Свабоды“ вы назвалі тыя кнігі, якіх вам не хапала за кратамі. Сярод іх творы Ўладзімера Някляева, Аляксея Карпюка, Алеся Наварыча… Колішні вязень польскіх Лукішак Максім Танк у дзёньніках пісаў, што мог выпісаць сабе ў турму любы літаратурны часопіс. А што змушаныя чытаць людзі ў сьледчым ізалятары КДБ?»
Фядута: «Першая кніга, якую я ўбачыў у камэры, калі туды ўвайшоў, быў раман Анатоля Рыбакова „Тридцать пятый и другие годы“. У другой камэры, куды мяне перавялі, была кніга Васіля Гросмана „Жизнь и судьба“. Як вы разумееце, гэта ня тая чытанка, якая добра ўплывае на ваш псыхічны стан падчас допытаў. У камэрах шмат танных дэтэктываў, напрыклад, Андрэя Вароніна. Мне сказалі, што жанчынам даюць чытаць жаночыя раманы. Як жартаваў кіраўнік СІЗА, адной з формаў катаваньня, якая была прадугледжана ў адносінах да спадарыні Насты Палажанкі, гэта даваць ёй для чытаньня жаночыя любоўныя раманы… А я мог двойчы на месяц заказаць любую кнігу. Для мяне іх набывалі па сьпісе ў Цэнтральнай кнігарні. Натуральна, за мой кошт».
Скобла: «А хіба ў СІЗА няма бібліятэкі?»
Фядута: «Бібліятэка ёсьць, яна невялічкая, займае адзін пакойчык. Але ў якім яна стане, я ня ведаю. Наста Палажанка прапаноўвала свае паслугі, хацела зрабіць каталёг. Ёй не дазволілі. Насамрэч атрымліваецца, што „першы барак мяняецца з другім“. Я думаю, што добрых кніжак там не хапае, асабліва цяпер, калі ў сьледчым ізалятары апынуліся беларускамоўныя людзі. Павал Севярынец і сёньня там знаходзіцца, а раней знаходзіліся Віталь Рымашэўскі, Уладзімер Някляеў, тая ж самая Палажанка. Была вельмі добрая акцыя, калі вязьню перадавалі паштоўку. Я прапаную яшчэ адну акцыю. Давайце зьбярэм беларускую бібліятэчку для сьледчага ізалятара КДБ. Калі хто са слухачоў „Свабоды“ адгукнецца на маю прапанову, няхай зьвернецца на мой блог. Сабраць пару дзясяткаў добрых беларускіх кніг было б вельмі дарэчы».
Скобла: «Слушная ідэя, відаць, беларускамоўныя чытачы ў тае бібліятэкі яшчэ будуць… Магчыма, варта зьвярнуцца да нашых вядомых пісьменьнікаў, якія б надпісалі свае кнігі. Мне раптам падумалася, што Якуб Колас сваю кнігу надпісаў бы прыкладна так: «Я менскую турму люблю — пісаў там «Новую зямлю…»
Фядута: «Думаю, шмат хто падпісаў бы: Валянцін Таўлай, Уладзімер Дубоўка, Ларыса Антонаўна Геніюш… Дарэчы, я быў вельмі ўзрушаны, калі атрымаў ліст ад аднаго свайго сябра ў канвэрце з партрэтам Геніюш. Нават напісаў у камэры верш пад назвай «Канвэрт з партрэтам Ларысы».
Скобла: «Аляксандар, пасьля тэракту 11 красавіка ў менскім мэтро самай актуальнай тэмай для беларускага грамадзтва працягвае заставацца тэрарызм. З усяго сказанага пра тую трагічную падзею мне найбольш запомнілася выказваньне народнага артыста Беларусі Генадзя Аўсянікава. Ён сказаў, што мы ўсе забыліся словы Максіма Горкага: „Калі вораг не здаецца, яго зьнішчаюць“. А трэба, маўляў, успомніць тыя словы і прымяніць на практыцы. Што вы можаце адказаць знакамітаму артысту?»
Фядута: «Я параіў бы спадару Аўсянікаву схадзіць у бібліятэку (не абавязкова ў бібліятэку сьледчага ізалятара КДБ) і зьняць з паліцы том Уладзіслава Галубка. Прачытаць і ўспомніць лёс стваральніка беларускага тэатру. Пасьля гэтага, магчыма, спадар Аўсянікаў будзе трошкі іначай ставіцца да словаў Горкага. Праз тое гора, якое звалілася на нашу краіну, прайшлі і Гішпанія, і Бэльгія, і Расея, і нідзе слова „зьнішчыць“ не гучала. Было чуваць іншае: „Давайце разьбярэмся, што трэба зрабіць, каб такое больш не паўтарылася“. Мне сорамна не за спадара Аўсянікава, ён стары чалавек, які добра памятае тыя часы, калі словы Горкага былі актуальныя. Мне сорамна за спадароў Давыдзьку і Мусіенку, якія заклікаюць выкарыстаць сытуацыю пасьля тэракту для барацьбы з апазыцыяй. Сорамна, спадарства! Вы ўсё ж такі інтэлігенты».
Скобла: «Увесь мінулы тыдзень прайшоў у пошуках магчымых арганізатараў тэракту. Гаворыцца пра атмасфэру ў іх сем’ях і працоўных калектывах, гучаць меркаваньні, што апазыцыя на іх паўплывала. А мне сярод гэтых „арганізатараў“ бачыцца якраз тэлебачаньне — і беларускае, і расейскае. Я неяк паглядзеў уважліва тэлепраграму. На дзень прыпадае 5-7 крымінальных сэрыялаў, дзе — забойствы, выбухі, ахвяры. І вось які-небудзь маладзён зь няўстойлівай псыхікай наглядзіцца і задасьць сам сабе пытаньне Раскольнікава: „Тварь я дрожащая или право имею?“. Што нам трэба зьмяніць у грамадзтве, каб падобныя пытаньні нікому і ніколі не прыходзілі ў галаву?»
Фядута: «Комплекс ці сындром Раскольнікава, на жаль, узьнікае ў галовах незалежна ад таго, у якім стане знаходзіцца грамадзтва. Што да тэлебачаньня… Калі я 14 лютага апынуўся ў адзіночнай камэры, да мяне прыйшоў начальнік СІЗА і сказаў: „Магу параіць адно: напішыце жонцы, каб вам далі тэлевізар“. Я адказаў: „Не. Я звар’яцею ад нашага тэлебачаньня раней, чым ад адзіноты“. Але я ня думаю, што калі мы закрыем усе тэлеканалы і зьнішчым усе тэлевізары, у нас настане абсалютная бясьпека. На вялікі жаль, не настане».
Аляксандар Фядута: «Мне інкрымінавалі правапарушэньне па 342 артыкуле Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь — дзеяньні, якія выклікалі масавыя беспарадкі. Што гэта значыць? Перад 19 сьнежня я напісаў тэкст звароту да тагачаснага прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага і прапанаваў аднесьці яго ў Дом ураду. Наколькі я разумею, менавіта гэта сталася нагодай, каб усе людзі з Кастрычніцкай рухаліся ў бок плошчы Незалежнасьці, што і выклікала перашкоды для руху грамадзкага транспарту, а таксама спрычынілася да таго, што шэраг установаў, перш за ўсё Макдональдс, прыпынілі сваю працу. Насамрэч, як дарослы чалавек, з гэтым абвінавачваньнем я вымушаны пагадзіцца. Ад гэтага я адмовіцца не магу. Але, прабачце, я не магу пагадзіцца з тым, пра што пісала галоўная газэта краіны і пра што гаварыла Беларускае тэлебачаньне — пра мой удзел у стварэньні шпіёнскага сеціва, пра тое, што я зьяўляюся фінансавым дырэктарам кампаніі. Глупства ўсё гэта!»
Скобла: «У той час, калі вы ўжо знаходзіліся ў СІЗА КДБ, па БТ быў паказаны фільм „Жалезам па шкле“, і там гучаў ваш голас. Гэта падробка?»
Фядута: «Не, гэта сапраўды мой голас. У той вечар, 19 сьнежня, я сапраўды тэлефанаваў Вользе Някляевай. Справа ў тым, што ў пэўны момант (а я знаходзіўся ў штабе Някляева), я паглядзеў інтэрнэт і даведаўся, што дэлегацыя ўсё ж пайшла ў Дом ураду. Я ня ведаў, што білі шкло, і гэта, дарэчы, пацьвердзіла сьледзтва. Я зразумеў так, што пэтыцыю ўсё ж панесьлі, нягледзечы на тое, што Някляева на плошчы не было. І я палічыў патрэбным паінфармаваць Уладзімера Пракопавіча адзіным спосабам, які быў мне даступны. На жаль, а можа і на шчасьце, як цяпер становіцца зразумела, Вольга Валянцінаўна не зразумела наогул, пра што я ёй кажу. Я разумею яе стан, яна знаходзілася ў шпіталі пры жорстка зьбітым мужу».
Скобла: «З вашых інтэрвію пасьля вызваленьня сьледчы ізалятар паўстае зусім нястрашным. Канваіры (вы іх называеце кантралёрамі) строгія, але ўважлівыя, двухмясцовая камэра, якую вы займалі адзін, праца над кнігай мэмуараў — проста дом творчасьці, а не турма. Вашы сьведчаньні вельмі адрозьніваюцца ад сьведчаньняў другіх зьняволеных. Як вы можаце гэта патлумачыць?»
Фядута: «Ведаеце, я сядзеў у чатырох камэрах. У адной зь іх я сядзеў пасьля таго, як адтуль сышоў спадар Саньнікаў, яго перавялі ў іншую камэру. У другой я сядзеў пасьля Анатоля Лябедзькі. Адносіны да мяне і там, і там, і потым, калі я ўжо сядзеў у адзіночнай камэры, былі гэткія самыя, як і да астатніх. Я маю на ўвазе адносіны кантралёраў, дарэчы, кантралёр — гэта пасада, яна так афіцыйна называецца. Не канваір, а кантралёр, той, хто кантралюе мяне як арыштаванага: водзіць на допыты, прывозіць абед, калі трэба, дае лекі».
Скобла: «Ці аказвалася на вас падчас сьледзтва фізычнае ўзьдзеяньне?»
Я сьвядомы палітык, я ўваходжу ў пэўную групу рызыкі і павінен быць падрыхтаваны да падобных выпрабаваньняў.
Скобла: «Неўзабаве мае адбыцца суд. Вы не баіцеся вярнуцца за краты? Гэта ж можа быць ужо ня сьледчы ізалятар КДБ».
Фядута: «Ёсьць пэўныя адрозьненьні ў сытуацыі. У сьледчым ізалятары КДБ я ня ведаў, што са мной будзе, я ня ведаў, які тэрмін зьняволеньня чакае мяне наперадзе. І ўсё гэта насамрэч і было, на мой погляд, сродкам псыхічнага ўзьдзеяньня. Падкрэсьліваю — не фізычнага, а псыхічнага ўзьдзеяньня. А пасьля суду, калі будзе рэальны тэрмін, я буду ведаць, колькі я павінен адсядзець. Я буду ведаць, калі па законе я магу падаць скаргу дзеля таго, каб мяне выпусьцілі раней і г.д. Гэта ўжо значна прасьцей».
Скобла: «Вы чалавек даволі камунікабэльны, і вось — чатыры сьцяны, вы сам-насам „з адзіночкаю, быццам гроб“, як пісала Ларыса Геніюш. Дарэчы, у 1948 годзе яна некалькі месяцаў знаходзілася ў той самай вязьніцы. Чаго вам найбольш бракавала ў зьняволеньні?»
Фядута: «Бракавала найбольш гарачай вады, на якую там абмежаваньні. Ня ў тым сэнсе, каб зрабіць кіпень і выпіць гарбаты або кавы. Тут я якраз прызвычаіўся да пэўнага рэжыму. А вось мажлівасьць пайсьці ў ванную ўсяго адзін раз на тыдзень — вось гэта сапраўды было для мяне катаваньнем».
Скобла: «У „Пяцікніжжы Свабоды“ вы назвалі тыя кнігі, якіх вам не хапала за кратамі. Сярод іх творы Ўладзімера Някляева, Аляксея Карпюка, Алеся Наварыча… Колішні вязень польскіх Лукішак Максім Танк у дзёньніках пісаў, што мог выпісаць сабе ў турму любы літаратурны часопіс. А што змушаныя чытаць людзі ў сьледчым ізалятары КДБ?»
Фядута: «Першая кніга, якую я ўбачыў у камэры, калі туды ўвайшоў, быў раман Анатоля Рыбакова „Тридцать пятый и другие годы“. У другой камэры, куды мяне перавялі, была кніга Васіля Гросмана „Жизнь и судьба“. Як вы разумееце, гэта ня тая чытанка, якая добра ўплывае на ваш псыхічны стан падчас допытаў. У камэрах шмат танных дэтэктываў, напрыклад, Андрэя Вароніна. Мне сказалі, што жанчынам даюць чытаць жаночыя раманы. Як жартаваў кіраўнік СІЗА, адной з формаў катаваньня, якая была прадугледжана ў адносінах да спадарыні Насты Палажанкі, гэта даваць ёй для чытаньня жаночыя любоўныя раманы… А я мог двойчы на месяц заказаць любую кнігу. Для мяне іх набывалі па сьпісе ў Цэнтральнай кнігарні. Натуральна, за мой кошт».
Скобла: «А хіба ў СІЗА няма бібліятэкі?»
Давайце зьбярэм беларускую бібліятэчку для сьледчага ізалятара КДБ.
Фядута: «Бібліятэка ёсьць, яна невялічкая, займае адзін пакойчык. Але ў якім яна стане, я ня ведаю. Наста Палажанка прапаноўвала свае паслугі, хацела зрабіць каталёг. Ёй не дазволілі. Насамрэч атрымліваецца, што „першы барак мяняецца з другім“. Я думаю, што добрых кніжак там не хапае, асабліва цяпер, калі ў сьледчым ізалятары апынуліся беларускамоўныя людзі. Павал Севярынец і сёньня там знаходзіцца, а раней знаходзіліся Віталь Рымашэўскі, Уладзімер Някляеў, тая ж самая Палажанка. Была вельмі добрая акцыя, калі вязьню перадавалі паштоўку. Я прапаную яшчэ адну акцыю. Давайце зьбярэм беларускую бібліятэчку для сьледчага ізалятара КДБ. Калі хто са слухачоў „Свабоды“ адгукнецца на маю прапанову, няхай зьвернецца на мой блог. Сабраць пару дзясяткаў добрых беларускіх кніг было б вельмі дарэчы».
Скобла: «Слушная ідэя, відаць, беларускамоўныя чытачы ў тае бібліятэкі яшчэ будуць… Магчыма, варта зьвярнуцца да нашых вядомых пісьменьнікаў, якія б надпісалі свае кнігі. Мне раптам падумалася, што Якуб Колас сваю кнігу надпісаў бы прыкладна так: «Я менскую турму люблю — пісаў там «Новую зямлю…»
Фядута: «Думаю, шмат хто падпісаў бы: Валянцін Таўлай, Уладзімер Дубоўка, Ларыса Антонаўна Геніюш… Дарэчы, я быў вельмі ўзрушаны, калі атрымаў ліст ад аднаго свайго сябра ў канвэрце з партрэтам Геніюш. Нават напісаў у камэры верш пад назвай «Канвэрт з партрэтам Ларысы».
Скобла: «Аляксандар, пасьля тэракту 11 красавіка ў менскім мэтро самай актуальнай тэмай для беларускага грамадзтва працягвае заставацца тэрарызм. З усяго сказанага пра тую трагічную падзею мне найбольш запомнілася выказваньне народнага артыста Беларусі Генадзя Аўсянікава. Ён сказаў, што мы ўсе забыліся словы Максіма Горкага: „Калі вораг не здаецца, яго зьнішчаюць“. А трэба, маўляў, успомніць тыя словы і прымяніць на практыцы. Што вы можаце адказаць знакамітаму артысту?»
Фядута: «Я параіў бы спадару Аўсянікаву схадзіць у бібліятэку (не абавязкова ў бібліятэку сьледчага ізалятара КДБ) і зьняць з паліцы том Уладзіслава Галубка. Прачытаць і ўспомніць лёс стваральніка беларускага тэатру. Пасьля гэтага, магчыма, спадар Аўсянікаў будзе трошкі іначай ставіцца да словаў Горкага. Праз тое гора, якое звалілася на нашу краіну, прайшлі і Гішпанія, і Бэльгія, і Расея, і нідзе слова „зьнішчыць“ не гучала. Было чуваць іншае: „Давайце разьбярэмся, што трэба зрабіць, каб такое больш не паўтарылася“. Мне сорамна не за спадара Аўсянікава, ён стары чалавек, які добра памятае тыя часы, калі словы Горкага былі актуальныя.
Мне сорамна за спадароў Давыдзьку і Мусіенку, якія заклікаюць выкарыстаць сытуацыю пасьля тэракту для барацьбы з апазыцыяй.