Падчас свайго звароту Аляксандар Лукашэнка назваў зьнешнія і ўнутраныя фактары, якія спрычыніліся да вострага фінансава-эканамічнага крызісу ў дзяржаве. З аднаго боку, гэта ўсясьветны крызіс, цэнавыя шокі і рост цэнаў на нафту, газ і мэтал, з другога — паніка на харчовым і валютным рынку, адток валюты на куплю легкавых аўтамабіляў, нядбайнасьць чыноўнікаў на месцах ды непагадзь. А на прапановы асобных урадоўцаў адпусьціць курс беларускага рубля Лукашэнка адрэагаваў катэгарычна: такі ўрад нам не патрэбны.
У сваім выступе кіраўнік краіны прызнаў: Беларусь спажывае нашмат больш, чым здольная прадаць, таму адмоўнае сальда ў зьнешнім гандлі дасягнула "пагрозьлівых памераў":
"Выручка ад экспарту вырабленай прадукцыі не пакрывае ўнутранага попыту на замежную валюту. Шмат у чым сытуацыя абумоўленая зьнешнімі прычынамі: рост коштаў нафты, прыроднага газу, істотна падскочылі цэны на мэтал, іншую сыравіну і рэсурсы. І сродкаў ад нашых тавараў, што мы прадаем, не хапае, каб аплачваць спажываныя рэсурсы. У выніку — высокае адмоўнае сальда зьнешняга гандлю пры нізкім прытоку замежнага капіталу. Пэўную ролю ў эканамічнай сытуацыі адыграў і значны адток валюты на куплю людзьмі легкавых аўтамабіляў, іншых імпартных тавараў за мяжой. Гэтыя ды іншыя фактары прывялі да таго, што сёньня дысбалянс зьнешняга гандлю набывае пагрозьлівыя памеры. Гэта адна з самых балючых кропак нашай эканомікі і адна з прычын складанай сытуацыі на валютным рынку".
Канкурэнт Аляксандра Лукашэнкі ў выбарчай гонцы, эканаміст Віктар Цярэшчанка кажа, што ўся структура эканомікі пры цяперашнім кіраўніку Беларусі будавалася па савецкіх лякалах. Таму спадара Цярэшчанку зьдзіўляе: якога яшчэ эфэкту чакаў Лукашэнка ад заадміністраванай сыстэмы гаспадараньня, якую ён сам навязаў краіне?
"Дзеля аздараўленьня ня робіцца нічога. Я лічу, што Лукашэнка ўвогуле не кіруе працэсамі, асабліва апошнім часам. Проста разваліў дзяржаву, прынамсі працягвае яе развальваць. А тое, што ён кудысьці прыедзе і ўсіх "пастроіць", дык, прабачце, нічога радаснага ў гэтым ні для кога няма. Гэтаксама няма сёньня кіраўніка ва ўрадзе, няма ў Нацбанку кіраўніка. Пустэча, інакш і сказаць не магу! Хто сядзіць ва ўладзе? Хлапчукі. Нейкі начальнік упраўленьня, студэнт учорашні, двоечнік, сёньня ў той ці іншай галіне кіруе працэсамі ў дзяржаве. Вось такія студэнты і дакіраваліся. Адсюль і падзеньне рэальных даходаў насельніцтва. Мы, беларусы, ціхія, як кажуць, памяркоўныя людзі. Але калі-небудзь мы скажам: прыдуркі, зьлезьце зь пятага паверху, паглядзіце, што тут робіцца! І гэта будзе тычыцца любога чыноўніка, і нават кіраўніка краіны. Давядуць да таго, што будзе выбух!".
Гэтаксама Аляксандар Лукашэнка крытычна ацаніў "занадта мяккую" грашова-крэдытную палітыку дзяржавы, якая ўрэшце прывяла да хаосу: людзі, атрымаўшы банкаўскія крэдыты ці іншыя прыбыткі ў рублях, намагаліся канвэртаваць іх ды амярцьвіць — замест таго, каб далей пускаць у абарот:
"Мы абыякава ставімся да выкарыстаньня валюты, якая паступае ў краіну. Яе трэба накіроўваць на рэалізацыю высокаэфэктыўных, акупных праектаў, пашырэньне высокарэнтабэльных вытворчасьцяў. Невыкананьне простых патрабаваньняў прыводзіць да таго, што для падтрыманьня стабільнага курсу рубля банк мусіць траціць золатавалютныя рэзэрвы, што зводзіць на "не" ўсе намаганьні дзяржавы па іх нарошчваньні ў папярэднія гады. Да гэтага часу мы праводзілі вельмі мяккую грашова-крэдытную палітыку. Крэдытавалі і прадпрыемствы, і насельніцтва. Але адначасова ў людзей зьявілася пэўная лішкавая маса грошай, рублёў. Бо частка крэдытаў абнаяўвалася, і гэта адбілася на ўнутраным валютным рынку. Людзі пайшлі набываць валюту. І вы бачылі, што з гэтага атрымалася".
Эканаміст Сяргей Балыкін лічыць, што крыўды кіраўніка краіны на народ беспадстаўныя. Па яго словах, улады за паўтара дзясятка гадоў так і ня здолелі пераканаць насельніцтва ў надзейнасьці беларускай валюты, а апошнія падзеі на фінансавым рынку толькі ўзмацнілі падазрэньні — давяраць рублю нельга. Таму, на думку экспэрта, чакаць узаемнасьці ў справе стабілізацыі сытуацыі не выпадае:
"Тэарэтычна магчыма, што Беларусь выпусьціць нейкія пазыкі і гэтыя грошы акумулюе. Але гэта сцэнар не для нашай краіны. Каб была іншая краіна, цалкам магчыма, што зьявіліся б фінансавыя інструмэнты, дзяржаўныя аблігацыі, і народ, які давярае дзяржаве, пазычыў бы ёй грошы. Але ня ў нашым выпадку, бо наш народ больш давярае амэрыканскім грошам. Я неяк казаў, што Лукашэнка і Пракаповіч — самыя праамэрыканскія палітыкі ў Беларусі. Яны праклінаюць амэрыканскі імпэрыялізм, але ж ніхто больш за іх не падняў рэйтынг амэрыканскай валюты ў вачах беларускага народу. Таму не выключаю, што будзе дэвальвацыя, тым больш што яна фактычна ўжо адбылася, калі глядзець па коштах, на тую частку рынку, які не рэгулюецца дзяржавай — так званы чорны, шэры рынак. Там дэвальвацыя адбылася — і, дарэчы, нашмат мацнейшая, чым магла б адбыцца, калі б дзяржава яе кантралявала і калі б насамрэч адпусьціла курс даляра".
Пакуль улады намагаюцца прыхаваць імклівае абясцэньваньне нацыянальнай валюты, рынак робіць сваю справу. Па афіцыйным курсе рубля ніякія апэрацыі не праводзяцца. І калі прадпрымальнікі на рынках пералічваюць курс з разьбежкай 3500—3800 рублёў за даляр, то шэраг суб'ектаў гаспадараньня афіцыйна абвясьцілі пра тое, што за аснову бярэцца паказьнік у 5000 рублёў за даляр. Пазабіржавыя таргі, якія павінны вызначыць "адэкватны курс" беларускага рубля, Нацбанк паабяцаў правесьці на наступным тыдні.