Пераважная большасьць тых, хто адбывае пакараньне ў месцах зьняволеньня, скардзяцца на істотнае пагаршэньне здароўя. Незнаёмыя раней хваробы падкрадаюцца нечакана. Гэта і сардэчна-судзінныя, і дыхальныя, і страўнікавыя, і апорна-рухальныя праблемы. Падстава для іх — дэфіцыт паветра і сырасьць у камэрах, вымушанае гультайства, псыхалягічны стан плюс агульная антысанітарыя.
Палітвязень Анатоль Лябедзька, які правёў некалькі месяцаў у "амэрыканцы", тым ня менш лічыць, што захаваць здароўе ў вязьніцы магчыма. У сваім інтэрвію праграме "Турма і здароўе" ён выказаў некалькі парадаў.
Лябедзька: "У "амэрыканцы" ў мяне, як і ў кожнага, было шмат часу. Даволі хутка я сказаў сам сабе: або ты будзеш сядзець, сумаваць, думаць пра нешта дрэннае — ці будзеш займацца сам сабой як інтэлектуальна, так і фізычна. На кожны дзень у мяне было сваё хатняе заданьне: падчас абавязковай прагулкі ў турэмным двары, незалежна ад таго, дождж, сьнег, сонца — тысячу разоў адціснуцца…".
"Турма і здароўе": "Вы сказалі — тысячу?".
Лябедзька: "Так, тысячу разоў адціснуцца ад гэтага бэтону. Штодня, безвыключэньняў. Да таго ж штодня зранку тысячу практыкаваньняў на прэс, падымаючы і апускаючы ногі на ложак. І вось так рэгулярна. Тое, што залежала ад мяне, я гэта рабіў. Дарэчы, адчуў пэўную павагу з боку некаторых прадстаўнікоў адміністрацыі СІЗА. Бо там існуе культ сілы. Калі яны бачаць, што чалавек не здаецца, што ён змагаецца за тое, каб быць у добрай форме, то яны нават паблажліва ставяцца да цябе. Гэта я адчуваў".
"Турма і здароўе": "Аднак для таго, каб рабіць тысячу практыкаваньняў там, напэўна, і на волі трэба быць такім жа фізычна дысцыплінаваным і рабіць у хатніх умовах прынамсі сто практыкаваньняў на дзень? Або вас дысцыплінавала менавіта няволя?".
Лябедзька: "Калі я там апынуўся, то ў самыя першыя дні мне было проста складана прымусіць сябе нешта рабіць, тым больш нейкія практыкаваньні. Я зразумеў, што свабода волі на нас уплывае ў нечым і адмоўна. Нам цяжка нешта рабіць, цяжка прымусіць сябе. Калі ж ты трапляеш у нейкую выключную сытуацыю, то там арганізм канцэнтруецца, і адчуваньне, што нешта трэба зрабіць, значна большае. Натуральна, на волі я займаюся штодня — бегаю, адціскаюся, раблю практыкаваньні, але ж, вядома, не ў такой колькасьці. Самае цікавае, што ўсе, хто са мной сядзеў, так ці інакш пачалі займацца сваёй фізычнай формай…".
"Турма і здароўе": "Мне падаецца, што далёка ня ўсе такія ахвотныя рабіць штодня па тысячы практыкаваньняў у камэры ды ў турэмным двары, як вы…".
Лябедзька: "Калі чалавек мае моцны дух, то гэта рана ці позна паправіцьслабую фізычную падрыхтоўку. Калі ёсьць дух, то фізычную падрыхтоўку можна падцягваць да нейкага вышэйшага ўзроўню. Калі ж няма духу, то тады, нават калі ў цябе Богам дадзеныя нейкія выдатныя фізычныя кандыцыі, чалавек ня здолее іх разьвіваць".
"Турма і здароўе": "Калі сфармуляваць сьцісла: трапіўшы туды, трэба засяродзіцца на духу і пачаць рабіць практыкаваньні".
Лябедзька: "Абавязкова. Пры любых абставінах. Толькі так ты зможаш там выжыць. Скажу, што абсталяваньне ў камэры — гэтыя нары ці шконкі, брусы — дазваляе рабіць самыя-самыя розныя практыкаваньні. Акрамя таго, трэба, каб да гэтага далучалася нейкая іншая разумовая праца. Там, у "амэрыканцы", я пачаў пісаць вершы. Наколькі можна, я чытаў там кнігі. Відаць, столькі, колькі чытаў у дзяцінстве. Я шмат там пісаў, і такое спалучэньне фізычнай формы і духоўнай, толькі яно дазваляе выжыць цягам працяглага знаходжаньня фактычна ў такім замураваным стане".
"Турма і здароўе": "Ну, і вось некалькі месяцаў у такім замураваным стане, і за гэты час аніводнай хваробы, аніводнай таблеткі? Ці ўсё ж нейкая поскудзь да вас прычапілася?".
Лябедзька: "Ну што пагоршылася? Зрок. З-за спэцыфічнага асьвятленьня. Таксама ўзьніклі некаторыя праблемы з плёмбамі ў зубах. Але ж у тых умовах гэтае пытаньне было немагчыма вырашыць. Аднак усё астатняе — сэрца, страўнік, лёгкія, суставы — дзякуй Богу, мяне мінула. Улічваючы нізкую тэмпэратуру ў камэрах, суцэльную загорнутасьць сама меней 22 гадзіны штодня ў гэты бэтон, гэтую арматуру, зразумела, можна было чакаць нашмат горшых наступстваў".
"Турма і здароўе": "Лічу, што вам трэба публікаваць нейкія адмысловыя нататкі на тэму захаваньня здароўя ў адпаведных умовах, каб людзі неяк рыхтаваліся, бо, як кажуць — ад турмы ды сумы…".
Лябедзька: "Так, сапраўды, карысны досьвед. Скарыстаць яго можа кожны. Пры пэўнай моцы духу фізычная загартоўка робіцца звычкай. Гэтак жа, як зранку пачысьціць зубы".
Палітвязень Анатоль Лябедзька, які правёў некалькі месяцаў у "амэрыканцы", тым ня менш лічыць, што захаваць здароўе ў вязьніцы магчыма. У сваім інтэрвію праграме "Турма і здароўе" ён выказаў некалькі парадаў.
Лябедзька: "У "амэрыканцы" ў мяне, як і ў кожнага, было шмат часу. Даволі хутка я сказаў сам сабе: або ты будзеш сядзець, сумаваць, думаць пра нешта дрэннае — ці будзеш займацца сам сабой як інтэлектуальна, так і фізычна. На кожны дзень у мяне было сваё хатняе заданьне: падчас абавязковай прагулкі ў турэмным двары, незалежна ад таго, дождж, сьнег, сонца — тысячу разоў адціснуцца…".
"Турма і здароўе": "Вы сказалі — тысячу?".
Лябедзька: "Так, тысячу разоў адціснуцца ад гэтага бэтону. Штодня, без
"У адміністрацыі СІЗА існуе культ сілы. Калі яны бачаць, што чалавек змагаецца за тое, каб быць у добрай форме, то пачынаюць паблажліва ставіцца да яго. Гэта я адчуў".
"Турма і здароўе": "Аднак для таго, каб рабіць тысячу практыкаваньняў там, напэўна, і на волі трэба быць такім жа фізычна дысцыплінаваным і рабіць у хатніх умовах прынамсі сто практыкаваньняў на дзень? Або вас дысцыплінавала менавіта няволя?".
Лябедзька: "Калі я там апынуўся, то ў самыя першыя дні мне было проста складана прымусіць сябе нешта рабіць, тым больш нейкія практыкаваньні. Я зразумеў, што свабода волі на нас уплывае ў нечым і адмоўна. Нам цяжка нешта рабіць, цяжка прымусіць сябе. Калі ж ты трапляеш у нейкую выключную сытуацыю, то там арганізм канцэнтруецца, і адчуваньне, што нешта трэба зрабіць, значна большае. Натуральна, на волі я займаюся штодня — бегаю, адціскаюся, раблю практыкаваньні, але ж, вядома, не ў такой колькасьці. Самае цікавае, што ўсе, хто са мной сядзеў, так ці інакш пачалі займацца сваёй фізычнай формай…".
"Турма і здароўе": "Мне падаецца, што далёка ня ўсе такія ахвотныя рабіць штодня па тысячы практыкаваньняў у камэры ды ў турэмным двары, як вы…".
Лябедзька: "Калі чалавек мае моцны дух, то гэта рана ці позна паправіць
"Калі чалавек мае моцны дух, то гэта рана ці позна падцягне слабую фізычную падрыхтоўку да нейкага вышэйшага ўзроўню".