Пра гэта паведамілі ў Вярхоўным судзе Беларусі.
Сяргея Марозава і Ігара Данчанку суд прыгаварыў да сьмерці двойчы у 2006 і 2007 гадах, Валера Гарбатага асудзілі ў 2006 годзе.
Паводле суду, яны былі вінаватыя ў арганізацыі злачыннай групоўкі, забойствах і іншых цяжкіх злачынствах.
За апошнія 3 месяцы ў Беларусі выканалі чатыры сьмяротных прысуды. Раней пакаралі былога міліцыянта з Гродна Аляксандра Сяргеенку.
Беларусь – апошняя краіна ў Эўропе дзе выконваюцца сьмяротныя прысуды. Летась кіраўніцтва Рады Эўропы ў чарговы раз зьвярталася да кіраўніцтва Беларусі з просьбаў прыпыніць выкананьне такіх прысудаў. Аднак літаральна ў часе атрыманьня звароту кіраўнікоў Рады Эўропы быў расстраляны адзін асуджаны. Зараз – яшчэ трое.