Усясьветны фэстываль моладзі і студэнтаў у 2009 годзе пройдзе ў Беларусі.
Удзельнікі канфэрэнцыі Ўсясьветнай фэдэрацыі дэмакратычнай моладзі ў Лісабоне падтрымалі заяўку Беларусі, якую вылучыла кіраўніцтва БРСМ.
Усясьветную фэдэрацыю дэмакратычнай моладзі заснавалі ў 1945 годзе. Яна лічыцца пераемніцай Камуністычнага інтэрнацыяналу моладзі. Пасьля распаду СССР фэдэрацыя, хаця і існуе, але перажывае значны крызыс.
Летась у Беларусі, дарэчы, праходзіў форум “Камуністы ў барацьбе супраць імпэрыялізму, за сацыялізм”. У ім удзельнічалі дэлегацыі камуністычных і рабочых партыяў 80 краінаў.