Сёньня частка індывідуальных прадпрымальнікаў распачынае страйк супраць прэзыдэнцкага ўказу № 760.Заклікі да гэтай акцыі пратэсту прагучалі падчас мітынгу прадпрымальнікаў 21 студзеня ў Менску.
Некаторыя прадпрымальнікі зачыняюць свае гандлёвыя месцы пад рознымі прычынамі, ня плацячы падатку. Актывіст кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Крываль сказаў:
Самы кароткі месяц у годзе, увесь люты – страйк. Ня плаціш падатак і месяц не працуеш.
Да прыкладу, у менскім гандлёвым цэнтры “Імпульс” на значнай колькасьці боксаў вісяць аб’явы пра месячны адпачынак да 31 студзеня. Аднак і сёньня яны не адчыніліся.
Паводле лідэра кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктара Гарбачова, не працуе каля паловы прадпрымальнікаў на рынках у Пінску.
“Хто яго плянаваў на мітынгу, той і падтрымаў гэты страйк. Прадстаўнікі рэгіёнаў, якія былі на плошчы, гэты страйк збольшага і падтрымліваюць. Гэта працяг тых акцый, якія былі 10 і 21 студзеня. Страйк паказвае, што праблема ўказу № 760 ня зьнятая. У рэгіёнах прадпрымальнікі самі вырашаюць па гэтым страйку з 1 лютага. Хто тыдзень будзе стаяць, хто два тыдні, а хто й месяц”.
"Калі яны будуць сядзець дома, то пры чым тут адно да другога?"
Ці будуць падаткавікі караць тых, хто будзе страйкаваць, ня плацячы падатку? Супрацоўнік прэс-службы Міністэрства па падатках і зборах Сяргей Шкут патлумачыў:
Мая стаўка на 18 лютага. Каб, нягледзячы на запалохваньні, рабіць аналяг плошчы Каліноўскага. У шмат разоў лепш, калі ўдасца абвясьціць, што мы застанемся на плошчы з эканамічнымі лёзунгамі, а потым пяройдзем на палітычныя.
“Калі яны будуць ажыцьцяўляць дзейнасьць і не плаціць падатку, тады натуральна. А калі яны будуць сядзець дома, то пры чым тут адно да другога? Падатак сплачваецца індывідуальнымі прадпрымальнікамі тады, калі яны ажыцьцяўляюць пэўную дзейнасьць”.
“Мая стаўка на 18 чысло. Каб, нягледзячы на запалохваньні, пагрозы ўладаў наконт крымінальных справаў, рабіць аналяг плошчы Каліноўскага. І страйк добра, але гэта ў шмат разоў лепш, калі ўдасца абвясьціць, што мы застанемся на плошчы з эканамічнымі лёзунгамі, а потым пяройдзем на палітычныя, калі нас будзе шмат і ўлады ня пойдуць нам насустрач”.