Усе затрыманыя сёньня ў Салігорску сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” адпушчаныя на волю.
Міліцыянты склалі пратаколы аб парушэньні пункта 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу (удзел у несанкцыянаваным пікеце) на Рыгора Астапеню, Крысьціну Самойлаву, Марыну Цікач, Андруся Тычыну, Івана Шылу і Ільлю Шылу.
Ільля Шыла паведаміў “Свабодзе”, што ў Салігорскі РАУС былі выкліканыя бацькі непаўналетніх. Іх папярэдзілі, што пратаколы аб парушэньнях будуць накіраваныя на разгляд адміністрацыйнай камісіі пры Салігорскім райвыканкаме.
“Міліцыянты прыгразілі, што ўсіх нас пакараюць грашовымі штрафамі”, – сказаў Ільля Шыла.