Зьміцер Дашкевіч сустракаецца з магілёўцамі

Былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч прыяжджае ў Магілёў, каб сустрэцца зь людзьмі, якія падтрымлівалі яго лістамі ў зьняволеньні.

Сустрэча адбудзецца сёньня ў прыватным грамадзкім цэнтры.

У тэлефоннай гутарцы Зьміцер Дашкевіч паведаміў “Свабодзе”, што ў турму яму пісалі некалькі дзясяткаў магілёўцаў.

Учора актывіст сустракаўся з жыхарамі Салігорску.