Пяты дзень працягвае галадоўку пратэсту актывіст Зьміцер Жалезьнічэнка, якога нядаўна адлічылі з Гомельскага ўнівэрсытэту і тэрмінова прызвалі ў чыгуначныя войскі.
“Мяне ўжо вадзілі да псыхіятра, рабілі кардыяграму і некалькі рэнтгенаў. Нібыта ёсьць загад правесьці ўсё абсьледаваньне за два дні, каб ужо заўтра адправіць мяне ў вайсковую частку. Кажуць, што гэта ўсё асабіста кантралюе галоўны доктар шпіталя”, — сказаў Зьміцер Жалезьнічэнка.
Працяг чытайце на сайце і слухайце ў эфіры “Свабоды”.