Старшыня партыі БНФ Лявон Баршчэўскі зьвярнуўся да міністра абароны Леаніда Мальцава і міністра адукацыі Аляксандра Радзькова.
Ён заклікае спыніць перасьлед студэнта Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны Зьмітра Жалезьнічэнкі.
Вінцук Вячорка пад час прэсавай канфэрэнцыі заўважыў, што студэнтаў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі ў турме на вуліцы Акрэсьціна, затрымалі прэвэнтыўна і арыштавалі паводле ілжывых абвінавачаньняў. Цяпер яны прапускаюць экзамэны ў часе зімовай сэсіі і іх могуць адлічыць менавіта на гэтай падставе.
Лявон Баршчэўскі паведаміў, што дэмсілы зьвернуцца да эўрапейскіх інстытуцыяў, каб спыніць супрацоўніцтва і кантакты з тымі ВНУ, у якіх пачнуць адлічаць студэнтаў, выконваючы палітычны загад.