Жлобінскія вайскоўцы папярэдзілі Зьмітра Жалезьнічэнку пра крымінальную адказнасьць за галадоўку, якую хлопец трымае тры дні.
Тэрмінова прызваны ў войска пасьля паўторнага адлічэньня з Гомельскага дзяржунівэрсытэту імя Ф.Скарыны студэнт-выдатнік Зьміцер Жалезьнічэнка трымае галадоўку ўжо тры дні. Цяпер Зьміцер знаходзіцца ў Жлобіне, у вайсковай часьці 83469. Сюды яго прывезьлі надвечар 25 студзеня.
У мінулыя выходныя яго наведалі маці й грамадзкія актывісты. Распавядае Валер Рыбчанка са Жлобіну:
У большасьці выпадкаў яны гэта робяць — аддаюць загады па-беларуску.
Жалезьнічэнка яшчэ да адпраўкі ў войска даслаў ліст міністру абароны з тым, каб яму або адтэрмінавалі прызыў дзеля абскарджаньня ў судзе паўторнага адлічэньня з унівэрсытэту, або прызначылі альтэрнатыўную службу. Зьміцер паведамляў таксама, што ён зьяўляецца сябрам Партыі БНФ.
На выходных спадару Жалезьнічэнку паведамілі, што адказ на ягоны ліст зь Міністэрства абароны ўжо паступіў. І сёньня Зьміцер зь ім пазнаёміцца.
Камандзір часьці 83469, дзе служыць адлічаны з унівэрсытэту выдатнік, падпалкоўнік Валеры Войшаль адмовіўся што-колечы сказаць наконт зьместу ліста з вайсковага ведамства:
“Без камэнтару. У нас ёсьць прэс-цэнтар Міністэрства абароны. Тэлефануйце, калі ласка, туды”.
Кіраўнік прэс-цэнтру Міністэрства абароны палкоўнік Вячаслаў Раменчык заявіў наступнае:
ён падлягае крымінальнай адказнасьці за наўмысную шкоду свайму здароўю ў мэтах ухіленьня ад вайсковай службы