Аб 11 гадзіне Зьміцер Дашкевіч зьявіўся ў сядзібе БНФ, дзе яго чакалі журналісты і сябры. Фотагалерэя.
Фотагалерэя
Да гэтага былы палітвязень наведаў Вярхоўны суд, але марна — копіі прысуду, паводле якога яго вызвалілі, у Вярхоўным судзе яму не далі.
Пасьля прэсавай канфэрэнцыі Зьміцер Дашкевіч у кавярні “Крыніца” папіў зь сябрамі гарбаты. Былы палітвязень згадваў выпадкі са свайго жыцьця за кратамі, парадкі ў Шклоўскай калёніі, але найбольш цікавіўся дзейнасьцю “Маладога фронту”, у якой зьбіраецца браць актыўны ўдзел.
Выглядае Зьміцер Дашкевіч бадзёрым, хаця гэтай ноччу спаў усяго тры гадзіны. “Прачнуўся сам а 6-й, як прызвычаіўся ў калёніі, і першай думкай было, чаму дзяжурны ў атрадзе не крычыць “Пад’ём!”, — падзяліўся ўражаньнямі Зьміцер Дашкевіч.