Беларускі ўрад сваёй пастановай №69 павялічыў тарыфы на электрычнасьць для насельніцтва. Ад 1 студзеня 2008 году адна кілават-гадзіна каштуе 116 рублёў, а для кватэраў з электраплітамі – 84. Гэта на 3,6% даражэй за папярэднія кошты.
У гэтым жа дакумэнце вызначаныя тарыфы залежна ад часу сутак. Павышаныя стаўкі ўсталяваны з 17.00 да 22.00, калі электраэнэргія ужываецца максымальна.
Пераход на розныя тарыфы добраахвотны. Але каб карыстацца імі, абанэнт мусіць за ўласны кошт замяніць індукцыйны лічыльнік электраэнэргіі на электронны шматтарыфны лічыльнік.