Аляксандар Лукашэнка падчас наведваньня гарадзкой ратушы адрэагаваў на акцыю прадпрымальнікаў 21 студзеня.
А.Лукашэнка выказаў думку, што дэстабілізацыя у сталіцы патрэбна апазыцыі:
”Грошы, бізнэсоўцы ня любяць бадзяцца па плошчах, гэтых гвалтаў. А ёй (апазыцыі), мабыць, патрэбная дэстабілізацыя. Таму мы ня можам дапусьціць, каб спакойны Менск ператварыўся ў бурлівы”.
А.Лукашэнка таксама сказаў, што “учора бізнэсоўцаў на плошчы практычна ня было, іх была толькі дзесятая частка, якая сабралася і зышла, заявіўшы, што іх падставілі”.