У працэсе А.Зьдзьвіжкова пачаліся судовыя спрэчкі

Паводле зьвестак зь Менскага гарадзкога суду, дзе судзяць былога намесьніка рэдактара газэты “Згода” Аляксандра Зьдзьвіжкова, у працэсе пачаліся спрэчкі.
“Так, сёньня выступіў пракурор. Якое пакараньне ён запрасіў для Аляксандра Зьдзьвіжкова, сказаць не магу, бо працэс закрыты”, — сказала “Радыё Свабода” адвакатка журналіста Мая Аляксандрава. Паводле адвакаткі, прысуд Аляксандру Зьдзьвіжкову будзе вынесены ў бліжэйшыя дні.

Нагадаем, журналіста судзяць паводле артыкулу аб распальваньні рэлігійнай варожасьці. Пракуратура лічыць злачынствам тое, што пад кіраўніцтвам Аляксандра Зьдзьвіжкова ў лютым 2006 году ў “Згодзе” былі надрукаваныя карыкатуры на прарока Мухамэда. Аляксандар Зьдзьвіжкоў, якому пагражае да 10 гадоў зьняволеньня, назваў гэтыя абвінавачаньні “юрыдычна нікчэмнымі”.