Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Уладзімера Сяргеева.
Хлопца спынілі на вуліцы каля трактарнага заводу і прапанавалі праехаць на размову. Цяпер Уладзімер у міліцыі Цэнтральнага раёну Менску. Тамсама знаходзяцца яшчэ трое моладзевых актывістаў партыі БНФ.
Сёньня, у дзень Салідарнасьці, міліцыя працуе ва ўзмоцненым рэжыме. Моладзевыя актывісты паведамілі “Свабодзе”, што міліцыянты праз фотаздымкі шукаюць удзельнікаў акцыі 10 студзеня, каб ізаляваць іх на час правядзеньня акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня.