У нядзелю, 13 студзеня, памёр намесьнік дырэктара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Юры Шырокі.
Раптоўная сьмерць напаткала журналіста ў Смаргоні, куды ён выправіўся з сябрамі вудзіць рыбу. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай сталася хвароба сэрца.
Сябры і калегі Юрыя Шырокага называюць яго душой кампаніі БелаПАН. Што ён быў адукаваны і здольны журналіст, вясёлы і таварыскі чалавек.
З родных у Юрыя Шырокага засталася сям’я сястры.