Судзяць Сяргея Парсюкевіча

У судзе Цэнтральнага раёну Менску пачаўся судовы працэс над актывістам прадпрымальніцкага руху Сяргеем Парсюкевічам.

Яго вінавацяць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у Менску 10 студзеня.Сяргея Парсюкевіча затрымалі ў нядзелю ў Віцебску і даставілі ў Кастрычніцкі РАУС. Уначы прадпрымальніка перавезьлі ў Менск.