Камісарка Эўразьвязу ў зьнешніх сувязях і палітыцы добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр асудзіла арышты ўдзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Менску.
Эўрапейскі Зьвяз асудзіў арышты 27 беларускіх дэманстрантаў, якія бралі ўдзел ва акцыі пратэсту 10 студзеня.
Эўракамісар Бэніта Фэрэра -Вальднэр заявіла, што занепакоеная апошнімі паведамленьнямі зь Менску.
“Я рэзка асуджаю такія дзеяньні”, - падкрэсьліла Фэрэра-Вальднэр.
Спадарыня Бэніта Фэрэра -Вальднэр чарговым разам зазначыла, што Брусэль патрабуе ад Менску “прыняць сур’ёзныя меры па дэмакратызацыі і павазе правоў чалавека, уключна з правам грамадзянаў мірна выказваць свае меркаваньні”.