У Маскоўскім раённым судзе, дзе сёньня судзяць затрыманых падчас учорашняй акцыі, сабралася шмат вядомых палітыкаў. Сярод іх Вінцук Вячорка, Сяргей Калякін, Аляксандар Бухвостаў, Анатоль Ляўковіч
Яны правялі ў будынку суду паседжаньне Рады Аб'яднаных дэмакратычных сілаў (АДС) у знак салідарнасьці са старшынём палітрады Анатолем Лябедзькам, якога сёньня судзяць. Палітыкі выказалі салідарнасьць з усімі затрыманымі і асуджанымі дэманстрантамі і заявілі, што Рада АДС будзе разглядаць магчымасьць далейшых дзеяньняў.