Затрыманых удзельнікаў акцыі прывезьлі ў суд

У суд Маскоўскага раёну Менску прывезьлі затрыманых учорашніх удзельнікаў акцыі прадпрымальнікаў.

Сярод іх лідэр АГП Анатоль Лябедзька, лідэр аб’яднаньня “Перспэктыва” Анатоль Шумчанка, моладзевы актывіст Аляксандар Чарнышоў ды іншыя. Супрацоўнікі міліцыі паведамілі паплечнікам Шумчанкі, што нікога ў суд не даставілі. Але пры гэтым у судовых калідорах сабралася вялікая колькасьць байцоў спэцназу міліцыі, якія затрымлівалі ўдзельнікаў акцыі, складалі рапарты – а зараз будуць выступаць у судзе ў якасьці сьведак. Некалькі хвілінаў таму ў судовы двор прыехаў аўтазак з затрыманымі.

У суд Цэнтральнага раёну на гэты момант яшчэ нікога не прывезьлі.