У мікрараёне “Зялёны Луг” на платах і сьценах дамоў зьявіліся надпісы “Свабоду Артуру Фінькевічу” і “Фінькевіча – на Волю! Кузькова – на нары!”.
Акцыя ёсьць працягам штодзённай кампаніі ў абарону актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Артура Фінькевіча. Кампанія пачалася ад 20 сьнежня, пасьля таго, як Артура пакаралі зьняволеньнем на паўтара году за дробныя парушэньні рэжыму падчас адбыцьця двухгадовага пакараньня на “хіміі” за палітычныя графіці ў часе прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.
Сяргей Кузькоў – гэта маёр міліцыі, які на судзе сьведчыў супраць Артура.