В.Гарбачова будуць судзіць

Суд над затрыманым сёньня ў Барысаве лідэрам кампаніі "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Віктарам Гарбачовым адбудзецца ў 14 гадзін. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар “Вясна”.

Як стала вядома праваабарончаму цэнтру “Вясна”, актывіста вінавацяць у непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі і аказаньні супраціўленьня. Вядома, што справу будзе разглядаць старшыня суду горада Барысава Юрый Кобец.