Як вы ацэньваеце вынікі 2007 году? Чым вам перадусім запомніўся мінулы год?
Былы кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Мілінкевіч, лідэр незарэгістраванага Руху “За Свабоду”, вызначае 2007 год наступным чынам:
“Хаця не было такіх вялікіх палітычных падзеяў, як мінулагоднія выбары, адбыліся дзьве вулічныя акцыі, што вельмі важна. Была яшчэ і штодзённая праца. Перадусім я б
Перадусім я б адзначыў тое, што ўдалося стварыць сыстэму абароны рэпрэсаваных
Я лічу, што ў рэгіёнах робіцца сур’ёзная праца ў пашырэньні Руху “За Свабоду”. Аб’ядналіся самыя розныя людзі – партыйныя, беспартыйныя, арганізаваныя і проста прыватныя асобы.
І апошняе скажу, што дадаўся новы сродак інфармацыі, пра які мы марылі. І таму год лічу пасьпяховым”.
Доктар філязофскіх навук Вячаслаў Оргіш кажа, што як грамадзяніна і як палітоляга яго найбольш турбуюць падзеі сьнежня:
“Гэта падзеі, зьвязаныя з візытам Уладзімера Пуціна ў беларускую сталіцу. І з тым фарматам перамоваў, якія вяліся публічна, і тым фарматам перамоваў і тэмаў, якія абмяркоўваліся закулісна.
На мой погляд, тут адкрыліся альбо адкрываюцца рэчы, якія ўяўляюць сабою абсалютна канкрэтную небясьпеку беларускай незалежнасьці. Калі праўда тое, што Пуцін у лазьні з Лукашэнкам абмяркоўваў аднаўленьне будаўніцтва
Тут адкрыліся альбо адкрываюцца рэчы, якія ўяўляюць сабою небясьпеку беларускай незалежнасьці
Крый Божа, каб гэта спраўдзілася. Але ж вельмі трывожна. Вельмі трывожна!”
Апазыцыйны палітык Сяргей Скрабец кажа, што 2007 год стаў для яго годам расчараваньняў:
“Калі я год таму выходзіў з-за кратаў, было вельмі шмат мараў і спадзяваньняў на тое, што наша апазыцыя аб’яднаецца, што мы створым урад народнага даверу. Гэта была ідэя Аляксандра Казуліна, яшчэ да таго, як ён апынуўся ў турме. На жаль, гэта зрабіць не атрымалася. І гэта стала першым расчараваньнем.
Я таксама вельмі расчараваны, што амбасады Нямеччыны, Францыі, Італіі адкрыта падтрымліваюць дыктатуру. Я меў размовы зь іх прадстаўнікамі. Яны лічаць, што калі ў нас людзей не зьнішчаюць на вуліцах, дык гэта ўжо добра. А я лічу, што ў нас працягваюць зьнішчаць людзей духоўна. А колькасьць палітвязьняў не памяншаецца. Наадварот, іх становіцца ўсё болей.
І мяне расчаравала палітыка Расеі. Я спадзяваўся, што яна будзе станоўча ўплываць на працэсы ў нашай краіне, што яна пакажа прыклад і паўплывае на працэсы дэмакратызацыі ў Беларусі”.