У сядзібе Партыі БНФ адбылася прэзэнтацыя новага фільму польскага рэжысэра Міраслава Дэмбіньскага “Музычная партызанка”.
Паколькі рэжысэр знаходзіцца ў так званым “чорным сьпісе” неўязных у Беларусь, фільм прадстаўляў актывіст Партыі БНФ Франак Вячорка. Ён быў галоўным героем папярэдняга фільму Дэмбіньскага пра Беларусь “Урокі беларускай мовы”.
Фільм мае іранічна-сатырычны характар. Менавіта ў такой манеры героі фільму музыкі гурту "N.R.M." Піт Паўлаў і Лявон Вольскі апавядаюць пра Беларусь. Менавіта ў такой манеры сьпявачка Сьвятлана Сугака расказвае пра свой лёс і свой тур па Беларусі, калі яны з калегамі спрабавалі зладзіць сэрыю канцэртаў, але ім гэта забаранілі.
Фільм будзе распаўсюджвацца ў Беларусі рознымі шляхамі. Гаворыць Франак Вячорка:
Піт Паўлаў патлумачыў “Свабодзе”, што само слова партызанка для беларусаў мае асаблівы сэнс:
“Гэта плён амаль трохгадовай супрацы зь Міраславам Дэмбіньскім. Ён сустракаўся з намі – са мной і зь Лявонам. Ён запісваў такія відэа-інтэрвію і запісваў нашыя відэа-канцэрты. А ў нейкі момант у яго ў галаве, відаць, зьявілся мастацкая канцэпцыя, як гэта ўсё агарнуць”.
Цягам тыдня наведнікі інтэрнэту змогуць паглядзець фільм, у якім, дарэчы, адмыслова аўтары зьмянілі апошні куплет папулярнай у моладзі песьні “Чарапаха”.