Актывісты незарэгістраванай арганізацыі Малады фронт правялі акцыю салідарнасьці.
Удзельнікі акцыі разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг і расьцяжку “Свабоду Фінькевічу!” насупраць будынку КДБ ў Менску.
Яны скандавалі “Жыве Беларусь” і “Свабоду палітвязьням”
Спэцназ міліцыі не пасьпеў затрымаць удзельнікаў акцыі салідарнасьці.
“Такія акцыі будуць адбывацца штодня ў розных рэгіёнах Беларусі. Яны будуць насіць крэатыўны характар. Міліцыянты ня будуць пасьпяваць затрымліваць удзельнікаў”, - патлумачыў “Свабодзе” адзін з актывістаў “Маладога фронту”. Ён дадаў: “Акцыі салідарнасьці будуць доўжыцца, пакуль Артур Фінькевіч ня выйдзе на волю”.