Каля трох дзесяткаў грамадзкіх актывістаў дэмакратычнага руху ва ўрочышчы Благоўшчына ўшанавалі памяць Вінцэнта Гадлеўскага.
Вінцэнт Гадлеўскі, вядомы беларускі дзеяч, быў кіраўніком антынацысцкага супраціву.
Летась міліцыянты затрымалі ўдзельнікаў акцыі, якія накіроўваліся з Менску на месца расстрэлу падпольшчыкаў. Людзей трымалі некалькі гадзінаў у пастарунках міліцыі. Гэтым разам, удзельнікі акцыі не паведамлялі ў інтэрнэце аб тым, што адбудзецца акцыя, і абышлося без затрыманьняў.
У Благоўшчыне на месцы расстрэлу ўсклалі кветкі, пад бел-чырвона-белымі сьцягамі прасьпявалі песьні.