Вызначаны лепшыя спартоўцы Беларусі

Трохразовы чэмпіён сьвету ў кіданьні молату Іван Ціхан – лепшы спартовец Беларусі 2007 году.

Гэта вынікае з апытаньня, якое правялі Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі і газэта “Спортивная панорама”. У прызавую тройку таксама ўвайшлі пяціразовая чэмпіёнка сьвету па акадэмічным веславаньні Кацярына Карстэн і прадстаўнік цяжкай атлетыкі Андрэй Рыбакоў.

Лепшай камандай Беларусі сёлета прызнана нацыянальная каманда баскетбалістак, якія ўпершыню ў гісторыі беларускага спорту заваявалі бронзавыя мэдалі эўрапейскага чэмпіянату.