У чым прычыны прысуду, вынесенага Артуру Фінькевічу? Каму ўлада дасылае пасланьне гэтым прысудам: апазыцыі, грамадзтву, Захаду?
Гэтыя тэмы ў “Праскім акцэнце” абмяркоўваюць: рэдактар аналітычнага бюлетэню інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі, сацыял-дэмакратычны палітык, былы палітвязень Мікола Статкевіч і аналітык нашага радыё Ян Максімюк.
Дракахруст: ”У чым прычына жорсткага прысуду вынесенага Артуру Фінькевічу – паўтары гады зьняволеньня? Ён адбыў тэрмін абмежаваньня волі – “хіміі” і павінен быў выйсьці на волю. Пытаньне палітвязьняў – цэнтральнае ў стасунках афіцыйнага Менску з Эўразьвязам, менавіта вызваленьне палітычных вязьняў Брусэль называе абсалютна неабходнай умовай пачатку дыялёгу. Адносна Фінькевіча гэтае патрабаваньне магло быць выканана аўтаматычна – тэрмін скончыўся, колькасьць палітвязьняў паменшылася на аднаго. Не, яго ізноў судзяць і даюць тэрмін. Прычым, заўважым, даюць упершыню за даволі працяглы тэрмін: на сёлетніх працэсах над маладафронтаўцамі суды абмяжоўваліся штрафамі, у справе Фінькевіча ізноў вярнуліся да зьняволеньня. Чаму?”
Класкоўскі: “Калі казаць коратка, то ўражаньне такое, што сёлетні раўнд гандлю з Эўразьвязам скончыўся, і ўсе спробы афіцыйнага Менску зандаваць глебу наконт прагматычнага дыялёгу праваліліся. Мы памятаем, што беларускі прэзыдэнт у шэрагу інтэрвію замежным мэдыям казаў прыкладна так: давайце вынясем за дужкі гэтыя эфэмэрныя, як ён казаў, пытаньні правоў чалавека, дэмакратыі, свабоды слова, мы ж вам усё ж такі забясьпечваем транзыт, адлоўліваем нелегальных мігрантаў, карацей, маем важнае значэньне для Эўропы, і давайце знаходзіць пункты паразуменьня на гэтай глебе.
Але Эўропа раз за разам настойліва "дзяўбла" сваё, увесь час паўтарала, што гэтыя пытаньні для яе прынцыповыя. І беларускаму кіраўніцтву стала зразумела, што тут нічога ня выгарыць. Зразумела, што вызваленьне аднаго палітвязьня ці ягоная аўтаматычнае вызваленьне ў сувязі са сканчэньнем тэрміну пакараньня не вырашае праблемы, бо ўсе адно заўтра ці пасьлязаўтра нейкі Хаўер Салана скажа, што Эўропа прытрымліваецца прынцыповай пазыцыі ў гэтым пытаньні. Скажам, што тычыцца асобы былога кандыдата на прэзыдэнты Аляксандра Казуліна, гэта галоўны галаўны боль для афіцыйнага Менску, то відавочна, што пакуль беларускія ўлады пакуль не гатовыя вызваліць гэтага чалавека, у якога з аднаго боку вялікі тэрмін зьняволеньня, а з другога – вялікі палітычны патэнцыял. Паколькі комплексна вырашыць гэтую праблему ўлады не гатовыя, яны вырашылі, што ня трэба даваць слабіну, а трэба паказаць тое, што яны лічаць прынцыповасьцю, трэба паказаць, што з гэтымі "дэструктыўнымі элемэнтамі" па ранейшаму будзе будуць абыходзіцца жорстка”.
Дракахруст: "Мікола Статкевіч, у Вас у самога ёсьць досьвед адбываньня пакараньня на "хіміі". Наколькі значным, на Ваш погляд, быў склад злачынства, інкрымінаваны Фінькевічу, – парушэньне рэжыму ўтрыманьня ў месцы абмежаваньня волі? Здаецца, публіка там сядзіць ня самая законапаслухмяная”.
Статкевіч: "Я думаю. што 95% усяго кантынгенту тых, хто сядзіць на "хіміі", калі дакладна прытрымлівацца літары закону, можна саджаць у турму. Гэта вельмі цяжкае псыхалягічнае выпрабаваньне для звычайнага чалавека – кожны дзень быць на працы сярод звычайных людзей, а потым на ноч вяртацца ў турму. Звычайна пэрсанал заплюшчвае вочы, бо разумее, што яны застануцца без кантынгенту, калі будуць выконваць усе нормы закону. Безумоўна, да палітычных стаўленьне іншае. Я, напрыклад, строга прытрымліваўся літары закону. А тое, што адбылося з Артурам...
Трэба ведаць матывы, па якіх улада саджае людзей за іх волевыяўленьне ў турму. Гэтых прычын, на мой погляд, тры. Па-першае, яны такім чынам хочуць пазбавіцца ад небясьпечных людзей. У Беларусі ж рэпрэсіі кропкавыя – па лідэрах. Яны вылічваюць, хто небясьпечны, каб ня даць людзям арганізавацца. Клясычны прыклад: перад прэзыдэнцкімі выбарамі пасадзілі чатырох чалавек па крымінальных справах, а 19 сакавіка 30 тысяч стаялі на плошчы, і ня ведалі, што рабіць. Другая нагода – гэта запалохаць астатніх. Беларусы і так дастаткова палахлівая нацыя, а тут яшчэ вось навідавоку такая гісторыя. Ізноў жа атрымоўваецца: 4 чалавекі сядзяць, а 10 мільёнаў баяцца. І нарэшце – гэта проста магчымасьць гандлю, гэта закладнікі, якімі можна гандляваць. І вось апошнія паўгады вёўся гэты гандаль з Захадам. Гэты гандаль не атрымаўся, але самы факт гандлю падштурхнуў Расею, атрымалі дастаткова танны газ, атрымалі крэдыт, можна перадыхнуць. Паўгады было вось гэтак, а зараз паказалі: можам і так. Я думаю, што праз пэўны час, праз некалькі месяцаў ізноў адновяцца спробы гэтага гандлю".
Дракахруст: "Ян Максімюк, а як бы Вы адказалі на гэтае пытаньне: чаму пасьля гадавога утрыманьня ад прысудаў да турмы, ізноў такі прысуд?"
Максімюк: "Я пагаджаюся са спадаром Статкевічам, калі ён кажа, што ў Беларусі рэпрэсіі скіраваныя хутчэй на лідэраў, каб ня даць масе сарганізавацца. Я думаю, што праблема тут і ў самой постаці Артура Фінькевіча. Я думаю, што рэжым спрабуе яго зламаць. Ён яркі, выдатны прадстаўнік беларускай моладзі, а моладзь можа арганізавацца, калі мае лідэраў і нацыянальных герояў, калі мае пакутнікаў нацыянальнай справы. Фінькевіч адсядзеў два гады на "хіміі" і не зламаўся, яму дадалі яшчэ паўтары гады, спрабуючы яго маральна, фізычна і псыхічна зламаць, каб ён пакаяўся, і паказаць моладзі, чаго вартыя іх лідэры і нацыянальная справа наагул. Другі момант – гэта запалохваньне.
Можа, спадар Статкевіч і мае рацыю, што грамадзтва ў масе сваёй запалоханае, але ёсьць моладзь, якая ня ўся запалоханая. І такі жорсткі прысуд – папярэджаньне моладзі, каб яна ня ішла ў "Малады Фронт" і іншыя апазыцыйныя арганізацыі. І трэці аспэкт – гэта па сутнасьці палітычны адказ прэзыдэнта Беларусі на заклік Захаду вызваліць палітзьняволеных. Адказ гэты адназначны: "Я ня буду гуляць па вашых правілах".
Дракахруст: "Спадар Статкевіч, мы неаднойчы абмяркоўвалі з Вамі праблему суадносінаў большасьці і меншасьці ў грамадзтве. І Вы дорага плаціце за свой пункт гледжаньня. І я хачу вярнуцца да гэтай тэмы, да фразы старшыні КДБ Юрыя Жадобіна, якую ўскосна працытаваў Аляксандар Класкоўскі - пра 1767 дэструктыўных элемэнтаў. Зь іншага боку, грамадзтва можа ня столькі запалоханае, а можа і задаволенае існым становішчам. Дык няўжо гэтыя падлічаныя 1767 “дэструктыўных элемэнтаў" уяўляюць такую пагрозу для ўлады?"
Статкевіч: "Я думаю, што сапраўды ўлада трымае руку на пульсе і разумее, што яе становішча дастаткова хісткае пры абсалютнай зьнешняй стабільнасьці. Зараз у Беларусі выкрышталізавалася меншасьць, але вельмі значная меншасьць – гаворка ідзе пра дзесяткі адсоткаў грамадзянаў, якія актыўна не ўспрымаюць гэтую ўладу і ня ўспрымуць яе ні пры якіх абставінах. Калі эканамічнае становішча Беларусі пахісьнецца, а яно можа пахіснуцца ў любы момант, бо беларуская эканоміка паразытычная, яна несамадастатковая, яна паразытуе на расейскай дапамозе і па сутнасьці сам Лукашэнка – гэта наступства імпэрскіх памкненьняў Расеі.
Дык вось калі эканамічнае становішча пахісьнецца і гэтая меншасьць атрымае псыхалягічную падтрымку маўклівай большасьці, калі ў выніку кіроўныя эліты, сярэдні склад сілавых эліт зразумеюць тупіковасьць сытуацыі, то дастаткова будзе моцнага, трапнага штуршка, каб усё павалілася. Гэта яны перажывалі ўжо ў Савецкім Саюзе, памяць пра гэта не дае спакойна жыць, і таму яны ўвесь час мусяць быць насьцярожанымі і рэагаваць нават там , дзе звонку здавалася б , што няма падставы для такога жорсткага рэагаваньня".
Дракахруст: "Спадар Класкоўскі, Вы згодны з такой трактоўкай?"
Класкоўскі: "Улада выдатна разумее, што ёсьць пэўная колькасьць (пра лічбу спрачацца ня будзем) актыўных, пасьлядоўных актывістаў структураванай, тытульнай апазыцыі. Іх сапраўды ня так ужо і шмат, бо сапраўды трэба аддаць "належнае" ўладзе – за гэтыя 13 гадоў яны здолелі палітычную апазыцыю ў значнай ступені маргіналізаваць і толькі самыя цьвёрдыя трымаюцца. Калі прыехаць у любы райцэнтар, у любое мястэчка, ну там 10–15 – гэта вядомыя апазыцыянэры, мясцовыя ўлады ўсіх іх ведаюць, ведаюць, што гэтых людзей цяжка скарыць ці перарабіць. Мяркую. што ўлады таксама знаёмыя з вынікамі сацыялягічных апытаньняў, паводле якіх 25-30% насельніцтва па ўсіх пытаньняў выказваюцца супраць курсу, які праводзіцца ў краіне. Тут шмат залежыць ад таго, наколькі будзе зьмяняцца ў горшы бок сацыяльнае і эканамічнае становішча. І калі абыватэль выйдзе на вуліцу, то на чале гэтых стыхійных пратэстаў могуць стаць іншыя лідэры, больш радыкальныя і менш прадказальныя. І калі б ўлада была здольная думаць стратэгічна, лепш было б адкручваць гэтыя "гайкі", і даваць трошкі волі тытульнай апазыцыі, напрыклад, на наступных парлямэнцкіх выбарах. Але апошні раўнд перамоваў з Расеяй, пэўныя крокі Масквы насустрач: крэдыт, адносна танны газ, напэўна, усялілі ўпэўненасьць, што яшчэ можна "дзень прастаяць, ды ноч пратрымацца". І таму няма чаго даваць волі гэтым "дэструктыўным элемэнтам".
Дракахруст: "І зараз Аляксандар, і раней іншыя ўдзельнікі нашай гутаркі закраналі больш шырокі кантэкст, у якім адбывалася справа Фінькевіча.
Сытуацыя напрыканцы гэтага году ў пэўным сэнсе люстэркавая ў параўнаньні з той, якая была ў гэты час летась. Тады на Беларусь рушыў няўмольны “газпромаўскі” каток, і краіна чакала скачка цэнаў. Сёлета менавіта напрыканцы году Масква дэманструе незвычайную шчодрасьць: цэны на газ падвысіліся ня надта (праўда, пакуль толькі на квартал), далі адзін велізарны крэдыт, паабяцалі яшчэ большы. Ці ня з гэтым зьвязана зьмена палітыкі афіцыйнага Менску, у тым ліку і ў справе Фінькевіча: увесь год заляцаліся да Эўропы, прапануючы энэргетычны альянс супраць “драпежнай” Расеі, а тут і 119 даляраў за тысячу кубамэтраў, і паўтара мільярды крэдыту. Дык навошта тады яна патрэбная , тая Эўропа? Ян Максімюк, як Вы мяркуеце?”
Максімюк: “Я думаю, што гэты эканоміка-палітычны аспэкт існаваньня Беларусі і прысуд Фінькевічу супалі выпадкова. Натуральна, можна спалучаць гэтыя справы, але мне здаецца, што бачыць у гэтым прысудзе эканамічную подбіўку ня надта правамерна.
Такая сувязь можа і існаваць, але тут варта запытацца – а што будзе праз тры месяцы, калі Масква напэўна назначыць новую цану на газ? Тады трэба будзе задумацца, патрэбная Беларусі Эўропа ці не.
Пакуль Эўропа прымае толькі палітычныя пастановы па сытуацыі ў Беларусі, Менск ня выканае ніводнага абяцаньня. Калі Менск нарэшце выкліча такую рэакцыю Брусэлю, калі Эўразьвяз загаворыць пра эканамічныя санкцыі, я мяркую, эфэктыўнасьць узьдзеяньня Эўропы можа быць значна большай".
Дракахруст: "Спадар Класкоўскі, я прашу Вас працягнуць гэтую тэму, пра якую казаў Ян Максімюк. Але здаецца, што калі ў Брусэлю ўзьнікне жаданьне ўвесьці эканамічныя санкцыі, пра якія казаў Ян, то ўзьнікне і вечная дылема: Беларусь і бяз санкцый Эўропы залежная ад Расеі, і ціск на Беларусь эўрапейскімі эканамічнымі санкцыямі можа "ўціснуць" Беларусь у Расейскую Фэдэрацыю".
Класкоўскі: "Сапраўды, я думаю. што ў Менску адсочваюць усе нюансы палітыкі Брусэлю ў дачыненьні да Беларусі і бачаць слабасьць гэтай палітыкі, яе нескаардынаванасьць. Бачаць і ведаюць, што і Эўропа залежыць ад Беларусі, магчымасьць купляць танныя салярку і мазут, бесьперабойны транзыт нафты і газу праз Беларусь – ва ўсім гэтым Заходняя Эўропа вельмі зацікаўленая.
На прэсавай канфэрэнцыі пасьля нядаўніх перамоваў з Пуціным Лукашэнка адкрытым тэкстам падкрэсьліў, што за абяцаньне, што ня будзе перабояў у пастаўках нафты і газу, Эўропа мусіць падумаць і нечым адплаціць.
Я б тут адзначыў такі момант, што калі Беларусь пазбаўлялі гандлёвых прэфэрэнцый Эўразьвязу ў чэрвені гэтага году, прагназавалася, што страты складуць 300-400 мільёнаў даляраў. А потым высьветлілася, што страты складаюць усяго 10-15 мільёнаў. Не такі страшны чорт. Нават гэтыя апошнія амэрыканскія санкцыі супраць "Белнафтахіму" выглядаюць больш сымбалічнымі, чым рэальным эканамічным ударам. І на гэтым фоне стала зразумела, што пакуль што можна трымацца, можна па-ранейшаму весьці гэтую гульню, балянсаваньне паміж Расеяй і Эўропай. І чаму б, сапраўды, не паслаць такі мэсыдж і ўнутранай апазыцыі. Я згодны з суразмоўцамі, што гэта сапраўды спроба запалохваньня.
Апошнім часам прайшлі гэтыя восеньскія маршы без дубінак і АМАПу, з боку апазыцыйных лідэраў пачалі гучаць заявы, што зьнятае табу з Кастрычніцкай плошчы. І вось каб гэтую "эйфарыю" спыніць, пакаралі суткамі тых, хто арганізоўваў мітынг прадпрымальнікаў , брутальна выціснулі з Кастрычніцкай плошчы і моцна пацярпеў Зьміцер Хведарук, калі былі пратэсты напярэдадні візыту Пуціна, а зараз гэты прысуд Фінькевічу. Гэта пасланьне маладым апазыцыянэрам: "Глядзіце, дзяўчаты і хлопцы, калі што, то мала вам ня здасца".
Статкевіч: "Я думаю, што Эўропа павінна трымаць пазыцыю. Тое, што зараз адбылося, гэта толькі часовая перадышка, таму што праблемы будуць нарастаць. Зараз гэтыя праблемы часова кампэнсуюць за кошт зьнешніх пазыкаў. Але праз год-два прыйдзецца браць пазыкі, каб плаціць адсоткі па сёньняшніх пазыках.
Беларуская эканоміка неканкурэнтаздольная. Пайсьці на эканамічныя рэформы Лукашэнка вельмі баіцца, бо наша эканоміка мае і палітычныя функцыі, функцыі кантролю над электаратам па месцы працы.
Гэтая функцыя праяўляецца ў трох формах. Па-першае, гэта ўсялякія ідэолягі, намесьнікі кіраўнікоў прадпрыемстваў па ідэалёгіі апрацоўваюць рабочых і службоўцаў. Па-другое, звальненьне тых, хто праявіў сябе ў апазыцыйнай дзейнасьці. І трэцяе – гэта фармаваньне ўчастковых выбарчых камісій і праца зь імі шляхам ціску на іх па месцы працы. Так што ісьці на рэформы нельга.
З другога боку, эканоміка неканкурэнтаздольная. І ізноў, я думаю, праз некалькі месяцаў усё вернецца на кругі свая. Гэта гандаль. Паказалі: мы можам так, а можам і гэтак. Тым больш паказалі на прыкладзе, які ім падаецца бясспрэчным, таму што Артур часткова прызнаў сваю віну.
Я мяркую, што ўжо ўвесну, да лета ўсё вернецца ў ранейшы стан. Наша ўлада ўпарта ня хоча верыць, што ёсьць сапраўды нейкая дэмакратыя, нейкія ідэалы, яны думаюць: "Ну прыдурваюцца проста, ну якая дэмакратыя, яшчэ проста, мабыць, ня вырашылі перакупіць нас у Расеі".
Яны зараз убілі сабе ў галовы ідэю балянсу, балянсу паміж Расеяй і Эўропай. І праз пару месяцаў мы пабачым другую сэрыю Марлезонскага балету".
Дракахруст: "Маё наступнае пытаньне – якраз пра другога партнэра гэтага Мерлезонскага балету, пра Расею. Вы, спадар Статкевіч , сказалі пра яе імпэрскія памкненьні. Я прыгадваю, што як раз год таму, калі каціўся гэты "газпромаўскі" "каток", многія экспэрты і палітыкі абвінавачвалі Маскву ў энэргетычным шантажы і імпэрскім намеры зьнішчыць беларускую незалежнасьць. Сёлета, калі ціск зьмяніўся лагодным стаўленьнем і падарункамі Масква аказваецца вінаватай у імпэрскай падтрымцы рэжыму Лукашэнкі. І так яна кругом вінаватая, і гэтак. Як павінна паводзіць сябе Расея, каб ня быць імпэрскай?"
Статкевіч: "Я думаю, яны павінны рабіць тое, пра што дастаткова даўно кажуць – перавесьці адносіны на рынкавыя рэйкі. Праблема ж ня ў тым, што яны патрабуюць за газ свой кошт, яны – прадавец, мы – пакупнік, іх права. Праблема ў тым, што сказаўшы: "Мы будзем прадаваць газ па рынкавых коштах", яны ня ставяць кропку, яны ставяць коску і далей працягваюць "калі вы ня пойдзеце на насустрач па Канстытуцыйным акце, па адзінай валюце, па саюзнай дзяржаве і г.д."
Вось у гэтай косцы ўся справа. Калі было б заяўлена – такі кошт і ўсё, то зразумела, было б кепска, было б цяжка, але ў рэшце мы былі б вымушаныя праводзіць рэформы і, мабыць, і Лукашэнкі б не было такога.
Але зараз пасьля гэтай коскі ўзьнікае абгрунтаванае перакананьне, што ціснуць і хочуць, каб саступілі там і там, тады яны цану скінуць. І калі саступаюць цану, узьнікае падазрэньне: усё ж непразрыста, а што ён там аддаў, што саступіў? Я ніколі не паверу, што Пуцін, прыехаўшы ў такі дарагі для сябе час з такой камандай, прасядзеўшы да паловы шостай раніцы, размаўляў толькі пра тое, каб даць крэдыт. Безумоўна, гаворка ішла пра месца для Пуціна, пра гэты Канстытуцыйны акт. Лукашэнка мабыць нешта аддаў, мабыць не аддаў. Натуральна, што гэта выклікае трывогу і хваляваньне".
Дракахруст: "Ян, мы ўжо пачалі абмяркоўваць такую трохі дзіўную праблему – чаго мы хочам ад Расеі. Прынамсі, спадар Статкевіч сказаў – ну і хай выстаўляюць рынкавыя цэны, вытрымаем. Але, наколькі я ведаю, сёлета цана газу для суседняй з Беларусьсю Польшчы склала 270 даляраў за тысячу кубамэтраў. Магчыма, у наступным годзе будзе і болей. Сёлета напярэдадні візыту Пуціна пра магчымую цану ў 165 даляраў для Беларусі экспэрты казалі, як пра катастрофу. А было б 200, а было б 270, як для Польшчы? Магчыма, тады не было б падставаў далей казаць пра беларускую незалежнасьць і беларускую дзяржаўнасьць".
Максімюк: "Я пачаў бы адказ на гэтае пытаньне так: праблема імпэрскіх памкненьняў Расеі ня ўзьнікла ў мінулым годзе, калі "Газпром" пачаў падвышаць цэны на газ. Яна існавала яшчэ ў пачатку 1990-х, і тады пра гэта заяўляў БНФ. Але неяк абышлося, прыйшоў Лукашэнка, 10 гадоў было зацішша і стагнацыя, і ўсім здавалася, што Лукашэнка можа вырасьціць невялічкую незалежнасьць пад бокам Расеі. А калі пачаліся гэтыя спрэчкі з "Газпромам" і падвышэньне цэн , тады беларускі палітычны дыскурс (у гэтым часткова вінаватыя і аналітыкі) пачаў круціцца вакол тэмы, што Расея хоча пазбавіць нас нашай кволенькай незалежнасьці.
Я думаю, што адказнасьць аналітыкаў палягае ў тым, каб перанесьці дыскурс з такіх рэек, што злая Расея хоча задушыць сінявокую Беларусь у сваіх абдымках, на тэму, якую прайшлі суседзі Беларусі шмат гадоў таму – тэму цаны незалежнасьці. А ці гатовыя мы плаціць за незалежнасьць і якой будзе цана? Польшча плаціць цану за тое, што яна вырвалася з "сацыялістычнага лягеру", заплацілі сваю цану краіны Балтыі, большую цану, чым Беларусь, плаціць за сваю незалежнасьць Украіна. І я думаю, што місіяй беларускіх аналітыкаў мусіць стаць падрыхтоўка беларускага грамадзтва да таго, што за незалежнасьць, калі мы хочам быць незалежнымі, прыйдзецца плаціць і плаціць дорага. Каб мы пры наступных падвышэньнях цаны не крычалі толькі, што злая Расея робіць нешта такое, чаго нельга рабіць.
Гэта можна рабіць, і пераход адносінаў Беларусі з Расеяй на рынкавыя рэйкі няўхільны. Праблема, каб падрыхтаваць грамадзтва да таго, што яго чакае ў бліжэйшыя гады".
Класкоўскі: "Казаць пра тое, што аблічча Крамля ці "Газпрому" зьмянілася на больш лагоднае, на мой погляд, не выпадае. Гэта ўсё вельмі добра пралічана. Тая цана, якую даюць на першы квартал, гэта цана нярынкавая, яна ні зь якіх формул ня выведзеная, гэта проста палітычная цана. Яны вырашылі, што варта адкупіцца, пакуль у Расеі ідзе электаральная кампанія, нашто тут забурэньні, газавыя "войны", эскапады беларускага лідэра пра "тлустых катоў з "Газпрому" і "імпэрскі ціск Расеі".
Разам з тым відавочна, што Беларусь трымаюць на кручку, відавочна, што пасьля таго, як пройдзе першы квартал, ізноў пачнуцца няпростыя пытаньні, пачнуцца жорсткія перамовы. Аналітыкі прагназуюць, што да канца году цана можа ўзрасьці да 150 даляраў за тысячу кубамэтраў.
Пры тым, што дэкляруюцца рынкавыя падыходы, пераход на прагматычныя стасункі, насамрэч уся энэргетычная палітыка выкарыстоўваецца дзеля таго, каб утрымаць Беларусь у сваёй арбіце. У гэтым палягае двурушніцкая, імпэрская палітыка Крамля ў дачыненьні да Беларусі.
Што тычыцца беларускіх уладаў, то тактычна яны навучыліся дзейнічаць вельмі пісьменна, і гэта ня толькі ў дачыненьнях з Расеяй. Але няма стратэгіі, няма геапалітычнага выбару, і прынцыповыя для лёсу беларускай незалежнасьці пытаньні толькі адсоўваюцца, але яны вісяць дамоклавым мячом і, зразумела, што празь невялікі час яны ізноў паўстануць ва ўсёй сваёй небясьпецы".
Дракахруст: ”У чым прычына жорсткага прысуду вынесенага Артуру Фінькевічу – паўтары гады зьняволеньня? Ён адбыў тэрмін абмежаваньня волі – “хіміі” і павінен быў выйсьці на волю. Пытаньне палітвязьняў – цэнтральнае ў стасунках афіцыйнага Менску з Эўразьвязам, менавіта вызваленьне палітычных вязьняў Брусэль называе абсалютна неабходнай умовай пачатку дыялёгу. Адносна Фінькевіча гэтае патрабаваньне магло быць выканана аўтаматычна – тэрмін скончыўся, колькасьць палітвязьняў паменшылася на аднаго. Не, яго ізноў судзяць і даюць тэрмін. Прычым, заўважым, даюць упершыню за даволі працяглы тэрмін: на сёлетніх працэсах над маладафронтаўцамі суды абмяжоўваліся штрафамі, у справе Фінькевіча ізноў вярнуліся да зьняволеньня. Чаму?”
Класкоўскі: “Калі казаць коратка, то ўражаньне такое, што сёлетні раўнд гандлю з Эўразьвязам скончыўся, і ўсе спробы афіцыйнага Менску зандаваць глебу наконт прагматычнага дыялёгу праваліліся. Мы памятаем, што беларускі прэзыдэнт у шэрагу інтэрвію замежным мэдыям казаў прыкладна так: давайце вынясем за дужкі гэтыя эфэмэрныя, як ён казаў, пытаньні правоў чалавека, дэмакратыі, свабоды слова, мы ж вам усё ж такі забясьпечваем транзыт, адлоўліваем нелегальных мігрантаў, карацей, маем важнае значэньне для Эўропы, і давайце знаходзіць пункты паразуменьня на гэтай глебе.
Паколькі комплексна вырашыць гэтую праблему ўлады не гатовыя, яны вырашылі, што ня трэба даваць слабіну.
А. Класкоўскі.
А. Класкоўскі.
Але Эўропа раз за разам настойліва "дзяўбла" сваё, увесь час паўтарала, што гэтыя пытаньні для яе прынцыповыя. І беларускаму кіраўніцтву стала зразумела, што тут нічога ня выгарыць. Зразумела, што вызваленьне аднаго палітвязьня ці ягоная аўтаматычнае вызваленьне ў сувязі са сканчэньнем тэрміну пакараньня не вырашае праблемы, бо ўсе адно заўтра ці пасьлязаўтра нейкі Хаўер Салана скажа, што Эўропа прытрымліваецца прынцыповай пазыцыі ў гэтым пытаньні. Скажам, што тычыцца асобы былога кандыдата на прэзыдэнты Аляксандра Казуліна, гэта галоўны галаўны боль для афіцыйнага Менску, то відавочна, што пакуль беларускія ўлады пакуль не гатовыя вызваліць гэтага чалавека, у якога з аднаго боку вялікі тэрмін зьняволеньня, а з другога – вялікі палітычны патэнцыял. Паколькі комплексна вырашыць гэтую праблему ўлады не гатовыя, яны вырашылі, што ня трэба даваць слабіну, а трэба паказаць тое, што яны лічаць прынцыповасьцю, трэба паказаць, што з гэтымі "дэструктыўнымі элемэнтамі" па ранейшаму будзе будуць абыходзіцца жорстка”.
Дракахруст: "Мікола Статкевіч, у Вас у самога ёсьць досьвед адбываньня пакараньня на "хіміі". Наколькі значным, на Ваш погляд, быў склад злачынства, інкрымінаваны Фінькевічу, – парушэньне рэжыму ўтрыманьня ў месцы абмежаваньня волі? Здаецца, публіка там сядзіць ня самая законапаслухмяная”.
Перад прэзыдэнцкімі выбарамі пасадзілі чатырох чалавек па крымінальных справах, а 19 сакавіка 30 тысяч стаялі на плошчы, і ня ведалі, што рабіць.
М. Статкевіч.
М. Статкевіч.
Трэба ведаць матывы, па якіх улада саджае людзей за іх волевыяўленьне ў турму. Гэтых прычын, на мой погляд, тры. Па-першае, яны такім чынам хочуць пазбавіцца ад небясьпечных людзей. У Беларусі ж рэпрэсіі кропкавыя – па лідэрах. Яны вылічваюць, хто небясьпечны, каб ня даць людзям арганізавацца. Клясычны прыклад: перад прэзыдэнцкімі выбарамі пасадзілі чатырох чалавек па крымінальных справах, а 19 сакавіка 30 тысяч стаялі на плошчы, і ня ведалі, што рабіць. Другая нагода – гэта запалохаць астатніх. Беларусы і так дастаткова палахлівая нацыя, а тут яшчэ вось навідавоку такая гісторыя. Ізноў жа атрымоўваецца: 4 чалавекі сядзяць, а 10 мільёнаў баяцца. І нарэшце – гэта проста магчымасьць гандлю, гэта закладнікі, якімі можна гандляваць. І вось апошнія паўгады вёўся гэты гандаль з Захадам. Гэты гандаль не атрымаўся, але самы факт гандлю падштурхнуў Расею, атрымалі дастаткова танны газ, атрымалі крэдыт, можна перадыхнуць. Паўгады было вось гэтак, а зараз паказалі: можам і так. Я думаю, што праз пэўны час, праз некалькі месяцаў ізноў адновяцца спробы гэтага гандлю".
Дракахруст: "Ян Максімюк, а як бы Вы адказалі на гэтае пытаньне: чаму пасьля гадавога утрыманьня ад прысудаў да турмы, ізноў такі прысуд?"
Фінькевічу дадалі яшчэ паўтары гады, спрабуючы яго маральна, фізычна і псыхічна зламаць, каб ён пакаяўся, і паказаць моладзі, чаго вартыя іх лідэры і нацыянальная справа наагул.
Я. Максімюк.
Я. Максімюк.
Можа, спадар Статкевіч і мае рацыю, што грамадзтва ў масе сваёй запалоханае, але ёсьць моладзь, якая ня ўся запалоханая. І такі жорсткі прысуд – папярэджаньне моладзі, каб яна ня ішла ў "Малады Фронт" і іншыя апазыцыйныя арганізацыі. І трэці аспэкт – гэта па сутнасьці палітычны адказ прэзыдэнта Беларусі на заклік Захаду вызваліць палітзьняволеных. Адказ гэты адназначны: "Я ня буду гуляць па вашых правілах".
Дракахруст: "Спадар Статкевіч, мы неаднойчы абмяркоўвалі з Вамі праблему суадносінаў большасьці і меншасьці ў грамадзтве. І Вы дорага плаціце за свой пункт гледжаньня. І я хачу вярнуцца да гэтай тэмы, да фразы старшыні КДБ Юрыя Жадобіна, якую ўскосна працытаваў Аляксандар Класкоўскі - пра 1767 дэструктыўных элемэнтаў. Зь іншага боку, грамадзтва можа ня столькі запалоханае, а можа і задаволенае існым становішчам. Дык няўжо гэтыя падлічаныя 1767 “дэструктыўных элемэнтаў" уяўляюць такую пагрозу для ўлады?"
Статкевіч: "Я думаю, што сапраўды ўлада трымае руку на пульсе і разумее, што яе становішча дастаткова хісткае пры абсалютнай зьнешняй стабільнасьці. Зараз у Беларусі выкрышталізавалася меншасьць, але вельмі значная меншасьць – гаворка ідзе пра дзесяткі адсоткаў грамадзянаў, якія актыўна не ўспрымаюць гэтую ўладу і ня ўспрымуць яе ні пры якіх абставінах. Калі эканамічнае становішча Беларусі пахісьнецца, а яно можа пахіснуцца ў любы момант, бо беларуская эканоміка паразытычная, яна несамадастатковая, яна паразытуе на расейскай дапамозе і па сутнасьці сам Лукашэнка – гэта наступства імпэрскіх памкненьняў Расеі.
Дык вось калі эканамічнае становішча пахісьнецца і гэтая меншасьць атрымае псыхалягічную падтрымку маўклівай большасьці, калі ў выніку кіроўныя эліты, сярэдні склад сілавых эліт зразумеюць тупіковасьць сытуацыі, то дастаткова будзе моцнага, трапнага штуршка, каб усё павалілася. Гэта яны перажывалі ўжо ў Савецкім Саюзе, памяць пра гэта не дае спакойна жыць, і таму яны ўвесь час мусяць быць насьцярожанымі і рэагаваць нават там , дзе звонку здавалася б , што няма падставы для такога жорсткага рэагаваньня".
Дракахруст: "Спадар Класкоўскі, Вы згодны з такой трактоўкай?"
Класкоўскі: "Улада выдатна разумее, што ёсьць пэўная колькасьць (пра лічбу спрачацца ня будзем) актыўных, пасьлядоўных актывістаў структураванай, тытульнай апазыцыі. Іх сапраўды ня так ужо і шмат, бо сапраўды трэба аддаць "належнае" ўладзе – за гэтыя 13 гадоў яны здолелі палітычную апазыцыю ў значнай ступені маргіналізаваць і толькі самыя цьвёрдыя трымаюцца. Калі прыехаць у любы райцэнтар, у любое мястэчка, ну там 10–15 – гэта вядомыя апазыцыянэры, мясцовыя ўлады ўсіх іх ведаюць, ведаюць, што гэтых людзей цяжка скарыць ці перарабіць. Мяркую. што ўлады таксама знаёмыя з вынікамі сацыялягічных апытаньняў, паводле якіх 25-30% насельніцтва па ўсіх пытаньняў выказваюцца супраць курсу, які праводзіцца ў краіне. Тут шмат залежыць ад таго, наколькі будзе зьмяняцца ў горшы бок сацыяльнае і эканамічнае становішча. І калі абыватэль выйдзе на вуліцу, то на чале гэтых стыхійных пратэстаў могуць стаць іншыя лідэры, больш радыкальныя і менш прадказальныя. І калі б ўлада была здольная думаць стратэгічна, лепш было б адкручваць гэтыя "гайкі", і даваць трошкі волі тытульнай апазыцыі, напрыклад, на наступных парлямэнцкіх выбарах. Але апошні раўнд перамоваў з Расеяй, пэўныя крокі Масквы насустрач: крэдыт, адносна танны газ, напэўна, усялілі ўпэўненасьць, што яшчэ можна "дзень прастаяць, ды ноч пратрымацца". І таму няма чаго даваць волі гэтым "дэструктыўным элемэнтам".
Дракахруст: "І зараз Аляксандар, і раней іншыя ўдзельнікі нашай гутаркі закраналі больш шырокі кантэкст, у якім адбывалася справа Фінькевіча.
Сытуацыя напрыканцы гэтага году ў пэўным сэнсе люстэркавая ў параўнаньні з той, якая была ў гэты час летась. Тады на Беларусь рушыў няўмольны “газпромаўскі” каток, і краіна чакала скачка цэнаў. Сёлета менавіта напрыканцы году Масква дэманструе незвычайную шчодрасьць: цэны на газ падвысіліся ня надта (праўда, пакуль толькі на квартал), далі адзін велізарны крэдыт, паабяцалі яшчэ большы. Ці ня з гэтым зьвязана зьмена палітыкі афіцыйнага Менску, у тым ліку і ў справе Фінькевіча: увесь год заляцаліся да Эўропы, прапануючы энэргетычны альянс супраць “драпежнай” Расеі, а тут і 119 даляраў за тысячу кубамэтраў, і паўтара мільярды крэдыту. Дык навошта тады яна патрэбная , тая Эўропа? Ян Максімюк, як Вы мяркуеце?”
Максімюк: “Я думаю, што гэты эканоміка-палітычны аспэкт існаваньня Беларусі і прысуд Фінькевічу супалі выпадкова. Натуральна, можна спалучаць гэтыя справы, але мне здаецца, што бачыць у гэтым прысудзе эканамічную подбіўку ня надта правамерна.
Такая сувязь можа і існаваць, але тут варта запытацца – а што будзе праз тры месяцы, калі Масква напэўна назначыць новую цану на газ? Тады трэба будзе задумацца, патрэбная Беларусі Эўропа ці не.
Пакуль Эўропа прымае толькі палітычныя пастановы па сытуацыі ў Беларусі, Менск ня выканае ніводнага абяцаньня. Калі Менск нарэшце выкліча такую рэакцыю Брусэлю, калі Эўразьвяз загаворыць пра эканамічныя санкцыі, я мяркую, эфэктыўнасьць узьдзеяньня Эўропы можа быць значна большай".
Дракахруст: "Спадар Класкоўскі, я прашу Вас працягнуць гэтую тэму, пра якую казаў Ян Максімюк. Але здаецца, што калі ў Брусэлю ўзьнікне жаданьне ўвесьці эканамічныя санкцыі, пра якія казаў Ян, то ўзьнікне і вечная дылема: Беларусь і бяз санкцый Эўропы залежная ад Расеі, і ціск на Беларусь эўрапейскімі эканамічнымі санкцыямі можа "ўціснуць" Беларусь у Расейскую Фэдэрацыю".
Класкоўскі: "Сапраўды, я думаю. што ў Менску адсочваюць усе нюансы палітыкі Брусэлю ў дачыненьні да Беларусі і бачаць слабасьць гэтай палітыкі, яе нескаардынаванасьць. Бачаць і ведаюць, што і Эўропа залежыць ад Беларусі, магчымасьць купляць танныя салярку і мазут, бесьперабойны транзыт нафты і газу праз Беларусь – ва ўсім гэтым Заходняя Эўропа вельмі зацікаўленая.
Прайшлі восеньскія маршы без дубінак і АМАПу, з боку апазыцыі пачалі гучаць заявы, што зьнятае табу з Кастрычніцкай плошчы. І вось каб гэтую "эйфарыю" спыніць, пакаралі суткамі тых, хто арганізоўваў мітынг прадпрымальнікаў , моцна пацярпеў Хведарук, а зараз гэты прысуд Фінькевічу.
А.Класкоўскі
А.Класкоўскі
На прэсавай канфэрэнцыі пасьля нядаўніх перамоваў з Пуціным Лукашэнка адкрытым тэкстам падкрэсьліў, што за абяцаньне, што ня будзе перабояў у пастаўках нафты і газу, Эўропа мусіць падумаць і нечым адплаціць.
Я б тут адзначыў такі момант, што калі Беларусь пазбаўлялі гандлёвых прэфэрэнцый Эўразьвязу ў чэрвені гэтага году, прагназавалася, што страты складуць 300-400 мільёнаў даляраў. А потым высьветлілася, што страты складаюць усяго 10-15 мільёнаў. Не такі страшны чорт. Нават гэтыя апошнія амэрыканскія санкцыі супраць "Белнафтахіму" выглядаюць больш сымбалічнымі, чым рэальным эканамічным ударам. І на гэтым фоне стала зразумела, што пакуль што можна трымацца, можна па-ранейшаму весьці гэтую гульню, балянсаваньне паміж Расеяй і Эўропай. І чаму б, сапраўды, не паслаць такі мэсыдж і ўнутранай апазыцыі. Я згодны з суразмоўцамі, што гэта сапраўды спроба запалохваньня.
Апошнім часам прайшлі гэтыя восеньскія маршы без дубінак і АМАПу, з боку апазыцыйных лідэраў пачалі гучаць заявы, што зьнятае табу з Кастрычніцкай плошчы. І вось каб гэтую "эйфарыю" спыніць, пакаралі суткамі тых, хто арганізоўваў мітынг прадпрымальнікаў , брутальна выціснулі з Кастрычніцкай плошчы і моцна пацярпеў Зьміцер Хведарук, калі былі пратэсты напярэдадні візыту Пуціна, а зараз гэты прысуд Фінькевічу. Гэта пасланьне маладым апазыцыянэрам: "Глядзіце, дзяўчаты і хлопцы, калі што, то мала вам ня здасца".
Статкевіч: "Я думаю, што Эўропа павінна трымаць пазыцыю. Тое, што зараз адбылося, гэта толькі часовая перадышка, таму што праблемы будуць нарастаць. Зараз гэтыя праблемы часова кампэнсуюць за кошт зьнешніх пазыкаў. Але праз год-два прыйдзецца браць пазыкі, каб плаціць адсоткі па сёньняшніх пазыках.
Пайсьці на эканамічныя рэформы Лукашэнка баіцца, бо наша эканоміка мае і палітычныя функцыі, функцыі кантролю над электаратам па месцы працы.
М.Статкевіч
М.Статкевіч
Беларуская эканоміка неканкурэнтаздольная. Пайсьці на эканамічныя рэформы Лукашэнка вельмі баіцца, бо наша эканоміка мае і палітычныя функцыі, функцыі кантролю над электаратам па месцы працы.
Гэтая функцыя праяўляецца ў трох формах. Па-першае, гэта ўсялякія ідэолягі, намесьнікі кіраўнікоў прадпрыемстваў па ідэалёгіі апрацоўваюць рабочых і службоўцаў. Па-другое, звальненьне тых, хто праявіў сябе ў апазыцыйнай дзейнасьці. І трэцяе – гэта фармаваньне ўчастковых выбарчых камісій і праца зь імі шляхам ціску на іх па месцы працы. Так што ісьці на рэформы нельга.
З другога боку, эканоміка неканкурэнтаздольная. І ізноў, я думаю, праз некалькі месяцаў усё вернецца на кругі свая. Гэта гандаль. Паказалі: мы можам так, а можам і гэтак. Тым больш паказалі на прыкладзе, які ім падаецца бясспрэчным, таму што Артур часткова прызнаў сваю віну.
Я мяркую, што ўжо ўвесну, да лета ўсё вернецца ў ранейшы стан. Наша ўлада ўпарта ня хоча верыць, што ёсьць сапраўды нейкая дэмакратыя, нейкія ідэалы, яны думаюць: "Ну прыдурваюцца проста, ну якая дэмакратыя, яшчэ проста, мабыць, ня вырашылі перакупіць нас у Расеі".
Яны зараз убілі сабе ў галовы ідэю балянсу, балянсу паміж Расеяй і Эўропай. І праз пару месяцаў мы пабачым другую сэрыю Марлезонскага балету".
Дракахруст: "Маё наступнае пытаньне – якраз пра другога партнэра гэтага Мерлезонскага балету, пра Расею. Вы, спадар Статкевіч , сказалі пра яе імпэрскія памкненьні. Я прыгадваю, што як раз год таму, калі каціўся гэты "газпромаўскі" "каток", многія экспэрты і палітыкі абвінавачвалі Маскву ў энэргетычным шантажы і імпэрскім намеры зьнішчыць беларускую незалежнасьць. Сёлета, калі ціск зьмяніўся лагодным стаўленьнем і падарункамі Масква аказваецца вінаватай у імпэрскай падтрымцы рэжыму Лукашэнкі. І так яна кругом вінаватая, і гэтак. Як павінна паводзіць сябе Расея, каб ня быць імпэрскай?"
Статкевіч: "Я думаю, яны павінны рабіць тое, пра што дастаткова даўно кажуць – перавесьці адносіны на рынкавыя рэйкі. Праблема ж ня ў тым, што яны патрабуюць за газ свой кошт, яны – прадавец, мы – пакупнік, іх права. Праблема ў тым, што сказаўшы: "Мы будзем прадаваць газ па рынкавых коштах", яны ня ставяць кропку, яны ставяць коску і далей працягваюць "калі вы ня пойдзеце на насустрач па Канстытуцыйным акце, па адзінай валюце, па саюзнай дзяржаве і г.д."
Праблема ў тым, што сказаўшы: "Мы будзем прадаваць газ па рынкавых коштах", яны ставяць коску і працягваюць "калі вы ня пойдзеце на насустрач па Канстытуцыйным акце, па адзінай валюце, па саюзнай дзяржаве і г.д."
М.Статкевіч
М.Статкевіч
Вось у гэтай косцы ўся справа. Калі было б заяўлена – такі кошт і ўсё, то зразумела, было б кепска, было б цяжка, але ў рэшце мы былі б вымушаныя праводзіць рэформы і, мабыць, і Лукашэнкі б не было такога.
Але зараз пасьля гэтай коскі ўзьнікае абгрунтаванае перакананьне, што ціснуць і хочуць, каб саступілі там і там, тады яны цану скінуць. І калі саступаюць цану, узьнікае падазрэньне: усё ж непразрыста, а што ён там аддаў, што саступіў? Я ніколі не паверу, што Пуцін, прыехаўшы ў такі дарагі для сябе час з такой камандай, прасядзеўшы да паловы шостай раніцы, размаўляў толькі пра тое, каб даць крэдыт. Безумоўна, гаворка ішла пра месца для Пуціна, пра гэты Канстытуцыйны акт. Лукашэнка мабыць нешта аддаў, мабыць не аддаў. Натуральна, што гэта выклікае трывогу і хваляваньне".
Дракахруст: "Ян, мы ўжо пачалі абмяркоўваць такую трохі дзіўную праблему – чаго мы хочам ад Расеі. Прынамсі, спадар Статкевіч сказаў – ну і хай выстаўляюць рынкавыя цэны, вытрымаем. Але, наколькі я ведаю, сёлета цана газу для суседняй з Беларусьсю Польшчы склала 270 даляраў за тысячу кубамэтраў. Магчыма, у наступным годзе будзе і болей. Сёлета напярэдадні візыту Пуціна пра магчымую цану ў 165 даляраў для Беларусі экспэрты казалі, як пра катастрофу. А было б 200, а было б 270, як для Польшчы? Магчыма, тады не было б падставаў далей казаць пра беларускую незалежнасьць і беларускую дзяржаўнасьць".
Максімюк: "Я пачаў бы адказ на гэтае пытаньне так: праблема імпэрскіх памкненьняў Расеі ня ўзьнікла ў мінулым годзе, калі "Газпром" пачаў падвышаць цэны на газ. Яна існавала яшчэ ў пачатку 1990-х, і тады пра гэта заяўляў БНФ. Але неяк абышлося, прыйшоў Лукашэнка, 10 гадоў было зацішша і стагнацыя, і ўсім здавалася, што Лукашэнка можа вырасьціць невялічкую незалежнасьць пад бокам Расеі. А калі пачаліся гэтыя спрэчкі з "Газпромам" і падвышэньне цэн , тады беларускі палітычны дыскурс (у гэтым часткова вінаватыя і аналітыкі) пачаў круціцца вакол тэмы, што Расея хоча пазбавіць нас нашай кволенькай незалежнасьці.
Я думаю, што місіяй беларускіх аналітыкаў мусіць стаць падрыхтоўка грамадзтва да таго, што за незалежнасьць, калі мы хочам быць незалежнымі, прыйдзецца плаціць і плаціць дорага
Я.Максімюк
Я.Максімюк
Я думаю, што адказнасьць аналітыкаў палягае ў тым, каб перанесьці дыскурс з такіх рэек, што злая Расея хоча задушыць сінявокую Беларусь у сваіх абдымках, на тэму, якую прайшлі суседзі Беларусі шмат гадоў таму – тэму цаны незалежнасьці. А ці гатовыя мы плаціць за незалежнасьць і якой будзе цана? Польшча плаціць цану за тое, што яна вырвалася з "сацыялістычнага лягеру", заплацілі сваю цану краіны Балтыі, большую цану, чым Беларусь, плаціць за сваю незалежнасьць Украіна. І я думаю, што місіяй беларускіх аналітыкаў мусіць стаць падрыхтоўка беларускага грамадзтва да таго, што за незалежнасьць, калі мы хочам быць незалежнымі, прыйдзецца плаціць і плаціць дорага. Каб мы пры наступных падвышэньнях цаны не крычалі толькі, што злая Расея робіць нешта такое, чаго нельга рабіць.
Гэта можна рабіць, і пераход адносінаў Беларусі з Расеяй на рынкавыя рэйкі няўхільны. Праблема, каб падрыхтаваць грамадзтва да таго, што яго чакае ў бліжэйшыя гады".
Класкоўскі: "Казаць пра тое, што аблічча Крамля ці "Газпрому" зьмянілася на больш лагоднае, на мой погляд, не выпадае. Гэта ўсё вельмі добра пралічана. Тая цана, якую даюць на першы квартал, гэта цана нярынкавая, яна ні зь якіх формул ня выведзеная, гэта проста палітычная цана. Яны вырашылі, што варта адкупіцца, пакуль у Расеі ідзе электаральная кампанія, нашто тут забурэньні, газавыя "войны", эскапады беларускага лідэра пра "тлустых катоў з "Газпрому" і "імпэрскі ціск Расеі".
Уся энэргетычная палітыка выкарыстоўваецца дзеля таго, каб утрымаць Беларусь у сваёй арбіце.