У заяве Міністэрства замежных спраў Швэцыі з гэтай нагоды гаворыцца, што “Беларусь зьяўляецца адным з найбліжэйшых суседзяў Швэцыі. Вельмі важна назіраць за эканамічным і палітычным развіцьцём краіны, маючы ў ёй сваё паўнавартаснае прадстаўніцтва. Швэцыя працуе і на двухбаковай аснове, і поруч з іншымі краінамі Эўразьвязу дзеля ўсталяваньня больш цесных адносінаў паміж Беларусьсю і Эўразьвязам”.