Судовае рашэньне ў справе пазову Мікалая Чаргінца да газэты “Новы час” і журналіста Аляксандра Тамковіча будзе агалошана сёньня а 15 гадзіне.
Мікалай Чаргінец абурыўся тым, што пры апісаньні ягонай службы ў міліцыі яго імя было згадана ў нэгатыўным кантэксьце. Апроч таго, ён лічыць, што аўтар зьдзекліва апавядаў пра службу Чаргінца ў Аўганістане.
5 сьнежня на папярэднім судовым паседжаньні ў Першамайскім судзе прадстаўнікі Чаргінца не пагадзіліся на прапанову рэдакцыі надрукаваць ягоны аўтарскі тэкст, у якім ён меў бы магчымасьць выказаць сваю пазыцыю і прэтэнзіі да газэты.