Сёньня ў Беларусі адбыўся аднадзённы страйк прадпрымальнікаў. Лідэр аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка на прэсавай канфэрэнцыі ў офісе БНФ заявіў, што страйкавалі каля 80 тысяч чалавек.
Падрыхтоўка да акцыі працягвалася тры дні. Па рынках раздалі каля 20 тысяч адмысловых улётак. Спадар Шумчанка заявіў, што пакуль удзельнікі пратэсту ў турме, ніякіх перамоваў з уладамі ня будзе.
“Страйк сёньня адбыўся. Тры дні — і мы спынілі ўсю краіну.
Тры дні — і мы спынілі ўсю краіну
Каардынатар кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Алесь Таўстыка сказаў:
Спадар Шумчанка заклікаў да кансалідацыі. Ён заявіў: калі ўлады ня спыняць эскаляцыю канфлікту і ня пойдуць на выпраўленьне сытуацыі, то “Пэрспэктыва” мяркуе на пачатку году правесьці Марш прадпрымальнікаў. Таксама рыхтуецца зварот у Парлямэнцкую асамблею Рады Эўропы ў сувязі з парушэньнем правоў прадпрымальнікаў.
Адносна прынятага ўчора прэзыдэнцкага дэкрэту, якім замест дазвольнай працэдуры рэгістрацыі суб’ектаў гаспадараньня ўводзіцца заяўная, спадар Шумчанка сказаў:
“Мы лічым, што спачатку трэба стварыць умовы. Ну які сэнс мне, прадпрымальніку, ісьці ў заяўны прынцып, ці ёй,
Усё гэта змагло адбыцца і таму, што былі ахвяры
Чаму сёньня страйкавалі дробныя прадпрымальнікі? Вось што сказалі пра гэта самі яны:
Вера: “Каб падтрымаць тых, хто сядзіць у турме. Хутка новы год, а мы ня ведаем, як мы будзем працаваць. І таму трэба змагацца. І першага студзеня мы ўсе выходзім на страйк, усёй краінай. Калі не дапаможа страйк — будзе галадоўка”.
Жана: “Сядзячыя страйкі, галадоўкі. Гэта не канец — гэта пачатак усяго”.
Інэса: “Мы ў дзяржавы просім проста даць магчымасьць спакойна нам працаваць і плаціць спакойна падаткі”.
Ірына: “Яна нас слухаюць, але ня чуюць. Альбо ня хочуць пачуць”.