У памяшканьні курыі Менска-Магілеўскай архідыяцэзіі адбылася сустрэча арцыбіскупа мітрапаліта Менска-Магілеўскага Тадэвуша Кандрусевіча з журналістамі.
Сустрэча была прысьвечаная першаму месяцу працы кіраўніка каталіцкага касьцёлу ў Беларусі на гэтай пасадзе, а таксама набліжэньню сьвята Божага нараджэньня.
Тадэвуш Кандрусевіч адказаў на пытаньні журналістаў, павіншаваў з набліжэньнем сьвята, а таксама з кожным падзяліўся аплаткай – белым кавалачкам хлеба. Дзяліцца аплаткам падчас сьвята Божага Нараджэньня – даўняя традыцыя каталіцкага касьцёлу, якая сымбалізуе ламаньне хлеба Хрыстом падчас Апошняй вячэры.
Падчас прэсавай канфэрэнцыі Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў пра вынікі сваіх сустрэч з прадстаўнікамі ўлады ў Беларусі, а таксама пра сьвяточныя спатканьні з рознымі сацыяльнымі катэгорыямі жыхароў Беларусі. У прыватнасьці, плянуюцца сустрэчы з настаўнікамі, вайскоўцамі, хворымі, а таксама вязьнямі адной з менскіх турмаў.
Падрабязнасьці – пазьней на нашым сайце і ў эфіры.