Як ставіцца насельніцтва да адмены льготаў? Ці кампэнсуе новы Ўказ страчанае? Віталь Цыганкоў гутарыць з сацыёлягам Аляксандрам Сасновым.
Цыганкоў: “Ці праводзілі сацыёлягі нейкае дасьледаваньне: як беларускія грамадзяне ставіліся да адмены льготаў. І як гатовыя былі адстойваць свае правы тыя, хто выказваў незадавальненьне адменай ільготаў?”
Сасноў: “Як паказала нацыянальнае апытаньне, праведзенае НІСПД у верасьні, прыкладна дзьве траціны апытаных былі СУПРАЦЬ адмены льготаў. Каля 20 працэнтаў былі ЗА тое, каб іх адмяніць. Кожны чацьверты заявіў тады, што гатовы ўдзельнічаць у “Сацыяльным маршы” супраць адмены льготаў. Але мы памятаем, што выйшла значна меней.
Цыганкоў: “17 сьнежня выйшаў Указ Аляксандра Лукашэнкі “Аб некаторых захадах дзяржаўнай падтрымкі насельніцтва”. Ці пакрывае гэтая адрасная сацыяльная дапамога тыя льготы і кампэнсацыі, якія былі скасаваныя законам?”
Сасноў: “Гэта ўжо ня першая спроба Аляксандра Лукашэнкі ліквідаваць ільготы. Першая была летам 1995 году – тады ён вымушаны быў частку льготаў вярнуць.
Указ прэзыдэнта, які выйшаў, не замяняе тыя льготы, што былі адмененыя, і не пашырае іхнюю колькасьць. Разам з ільготамі былі скасаваныя многія кампэнсацыі, напрыклад, чарнобыльцам. Гэта зусім ня льготы, гэта кампэнсацыя дзяржавы за страту здароўя гэтымі людзьмі падчас абароны імі дзяржаўных інтарэсаў. Казаць, што гэта зроблена правільна – нельга.
Болей за тое: цяпер існуюць такія льготы, якіх не было раней, пры іншых кіраўніках. Напрыклад, існуе нейкае матэрыяльнае забесьпячэньне для былых супрацоўнікаў ураду, былых кіраўнікоў высокага ўзроўню. Яно вельмі значнае. Дык вось гэта чамусьці не адмянілі”.