Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Рэпарцёры бязь межаў”, якая штогод рыхтуе агляды аб свабодзе медыяў у розных краінах сьвету, сёлета ўвяла новы разьдзел – аб ціску ўладаў на інтэрнэт-СМІ.
У сьпіс “ворагаў інтэрнэту” патрапілі 13 краінаў, сярод якіх Беларусь, Куба, Кітай, Паўночная Карэя ды іншыя. Дарэчы, з былога СССР у гэты сьпіс, акрамя Беларусі, увайшлі Туркмэністан ды Ўзбэкістан.
Што тычыцца Беларусі, дык ў справаздачы “Рэпарцёраў бязь межаў” прынамсі адзначаецца:
“Тыя сайты, якія спрабуюць паведаміць пункт гледжаньня, адрозны ад афіцыйнага, узламваюцца. Толькі летась было зарэгістравана некалькі такіх выпадкаў”.