З турмы на Акрэсьціна на волю выйшаў Барыс Гарэцкі. Міліцыянты затрымалі яго 10 сьнежня на Кастрычніцкай плошчы падчас мітынгу прадпрымальнікаў.
У пастарунку міліцыі яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу і дробным хуліганстве. У судзе Барыс Гарэцкі патлумачыў, што быў на плошчы з адзінай мэтай -- напісаць рэпартаж для аднаго з беларускіх СМІ. Суд Цэнтральнага раёну Менску асудзіў Барыса Гарэцкага на 7 сутак арышту.
Назіральнікі лічаць, што Барыса адмыслова ізалявалі на час візыту ў Менску расейскага прэзыдэнта Уладзімера Пуціна.