19 сьнежня адбудзецца агульнарэспубліканскі страйк прадпрымальнікаў. Пра гэта заявілі актывісты арганізацыі прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва”.
Лідэр “Пэрспэктывы” Анатоль Шумчанка паведаміў, што страйк прадпрымальнікаў супраць Указу № 760, які забараняе наймаць на працу несваякоў, адбудзецца на рынках у Менску і ва ўсіх абласных цэнтрах. Ён не выключае, што да страйку далучацца прадпрымальнікі ў рэгіёнах.
Сёньня прадпрымальнікі на знак салідарнасьці з арыштаванымі актывістамі руху праігнаравалі паседжаньне працоўнай групы ў Міністэрстве эканомікі, прызначанае чыноўнікамі дзеля вырашэньня канфліктнай сытуацыі.