Пра што пісалі беларускія газэты 14 сьнежня ў розныя гады.
“Бальшавік Палесся” ў 1937 годзе піша пра выбары: “Ноч сцягнулася за год. Не спіцца. Хіба можна спаць, калі праз некалькі гадзін будзеш выбіраць у Вярхоўны Совет? Ляжыш, а ў галаве адна думка — хутчэй-бы дачакацца гэтых радасных гадзін. Не, спаць не можна. У небе яшчэ не пагаслі зоркі, а ты ўжо ўстаеш. Выходзім на вуліцу. Там поўна ўжо народу. З усіх канцоў ідуць людзі да выбарчага ўчастка. А там, уверсе гарыць вялікая пяціканцовая зорка”.
“ЛіМ”, год 1957. Студэнт аддзяленьня журналістыкі БДУ Барыс Сачанка заяўляе: “Каб наша беларуская мова ўвайшла ў паўсядзённы быт усіх слаёў насельніцтва, думаецца, што першым практычным крокам да гэтага павінна быць увядзенне выкладання ва ўсіх навучальных установах рэспублікі на беларускай мове. Вядома, вывучэнню рускай мовы ў нас павінна надавацца і надалей самая сур’ёзная ўвага, бо гэта мова зносін між усімі нацыянальнасцямі ў нашай краіне... Але-ж беларуская мова не павінна адыходзіць на другі план”.
“Гісторыя пераканаўча гаворыць, што ніколі яшчэ цемра не перамагала святло, — сьцьвярджае Заір Азгур на старонках “Чырвонай змены” ў 1967 годзе. — Ніколі і нікому не ўдавалася патушыць полымя чалавечага генія. І калі цяпер мы бачым грэчаскі народ у вобразе Праметэя, прыкаванага да скалы, то заўтра мы ўбачым яго ў вобразе лісіпаўскага Апаксіамена, які ачышчае сваё цела пасля барацьбы... Верым, што над Акраполем узнімецца сцяг свабоды, пры якой толькі і можа жыць мастацтва”.