Суд Ленінскага раёну Берасьця прыняў рашэньне арыштаваць грамадзкую актывістку Насту Ільіну на пяць сутак. Дзяўчыну абвінавацілі ў арганізацыі сёньня несанкцыянаванага пікету ля будынку консульства Расеі ў Берасьці.
Як паведаміў “Свабодзе” берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін, каля 15 актывістаў руху “За Свабоду” і партыі БНФ узялі ўдзел ў пікеце. Моладзь разгарнула расьцяжкі “Ніякіх саюзаў з Расеяй!” і “Пуцін! Go home!”
Удзельнікаў пікету затрымалі байцы спэцназу. На Насту Ільіну і Андрэя Шарэнду былі складзеныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Суд над Андрэем Шарэндам яшчэ працягваецца.
Удзельнікаў пікету затрымалі байцы спэцназу. На Насту Ільіну і Андрэя Шарэнду былі складзеныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Суд над Андрэем Шарэндам яшчэ працягваецца.