Сёньня Палата Прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні законапраект “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі”. Ад першапачатковага варыянту, над якім дэпутаты пачалі працаваць летам мінулага году, ён моцна адрозьніваецца.
Прынамсі, колькасьць артыкулаў скарацілася з 58 да 44. Экспэрты лічыць вельмі важным тое, што дзейнасьць гэтага закону ня будзе распаўсюджвацца на СМІ, гэта прапісана ў параграфе 3 артыкулу 2 дадзенага закону: “Дзеяньне гэтага закону не распаўсюджваецца на грамадзкія адносіны, зьвязаныя з дзейнасьцю СМІ і аховай інфармацыі як аб’екту інтэлектуальнай уласнасьці”.
Міністар сувязі і інфарматызацыі Беларусі Мікалай Панцялей двойчы падкрэсьліў, што дзеяньні гэтага закону не распаўсюджваецца і на Інтэрнэт. У тэксьце законапраекту слова “Інтэрнэт” сапраўды адсутнічае, але ўжываецца “інфармацыйныя сеткі”. Некаторыя экспэрты лічаць, што гэты панятак будзе ўключаць у сябе і Інтэрнэт. Як лічыць старшыня профільнай камісіі Анатоль Паўловіч, закон у другім чытаньні магчыма будзе прыняты на веснавой сэсіі.