Зьміцер Падбярэскі, Менск Беларуская прэса розных гадоў за 29 сьнежня
“Звязда”, 1935 год:
“На запалкавай фабрыцы Каўшэўны працуе 7 год. У 1934 годзе ў яго зарадзілася думка зрабіць партрэт тав.Сталіна з запалак. Тры месяцы ён працаваў над партрэтам… Першы вельмі ўдалы партрэт тав.Сталіна з запалак работы тав.Каўшэўнага быў пераданы ў падарунак ХІ ўсебеларускаму з’езду советаў. З таго часу ён удасканальвае сваё майстэрства і да гэтага часу зрабіў чатыры партрэты тав.Сталіна, адзін партрэт Леніна, два партрэты тав.Молатава і адзін партрэт тав.Лобава… На кожны партрэт ідзе звыш 80 тысяч запалак”.
“ЛіМ”, 1985 год. Алесь Марціновіч пра наведваньне кнігарні ў Шклове:
“Новенькі экземпляр, які быццам толькі ўчора выйшаў з друкарні… Раптам у поле зроку трапляе надпіс на кніжнай паліцы. Не можа быць!!! Там жа напісана — “Уцэненыя кнігі”. Магчыма, “Песня пра зубра” сюды трапіла выпадкова? Глянуў на адваротны бок вокладкі, туды, дзе звычайна стаіць цана, — не паверыў… За капейку ў Шклове можна набыць вершы А.Гурло… зборнік апавяданняў М.Лупсякова… Я бачыў кніжкі цудоўных вершаў двух народных паэтаў. Зборнікі прадаюцца па капейцы. А за дзве можна набыць двухтомнік саліднага аўтара”.
“Свабода”, 1995 год:
“Напярэдадні Калядаў у сталічным тэатры імя Янкі Купалы нехта выкраў лукашэнкаўскія герб і сьцяг. Гэтая сімволіка зьявілася тут згодна з распараджэньнем кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Міхаіла Мясьніковіча. Герб і сьцяг вывесілі на самым відным месцы — пры ўваходзе ў глядзельную залу… Аднак зламысьнікі пры невядомых абставінах выкралі сімволіку. Супрацоўнікі дзяржбясьпекі, якія апытвалі акцёраў і рэжысэраў тэатра пасьля гэтага інцыдэнту, пакуль не знайшлі ні злодзея, ні скрадзеныя каштоўнасьці”.