Любоў Лунёва, Менск Актывістаў моладзевага руху “Зубр” Аляксандра Казакова і Зьмітра Зубра больш за суткі трымаюць у дзяжурнай частцы ўпраўленьня ўнутраных справаў Цэнтральнага раёна Менску. Хлопцаў падазраюць у маляваньні графіці на будынку Цэнтральнага суду. Паводле беларускага заканадаўства за гэта прадугледжана крымінальная адказнасьць.
Аляксандр Казакоў і Зьміцер Зубро могуць трапіць за краты сьледчага ізалятара. Іх затрымалі ўначы ў цэнтры Менску супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага РУУСу. У дзяжурнай частцы міліцыянты склалі пратакол паводле артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу пра дробнае хуліганства, у якім напісалі, што Аляксандр і Зьміцер зрабілі надпісы на будынку суду.
З той прычыны, што за графіці прадугледжана крымінальная адказнасьць, судзьдзя Аляксей Бычко адмовіўся разглядаць адміністрацыйны пратакол. Актывістаў “Зубру” адвезьлі ў аддзел міліцыі, каб там вызначыцца – перакваліфікаваць адміністрацыйную справу ў крымінальную, альбо папросту перарабіць пратакол.
Паводле крымінальна-працэсуальнага кодэксу Аляксандра Казакова і Зьмітра Зубра маюць права затрымаць на трое сутак без прад’яўленьня абвінавачаньня. Калі супраць хлопцаў распачнуць крымінальныя справы, дык іх могуць трымаць у сьледчым ізалятары да суду.
Прэсавы сакратар руху “Зубр” Аляксандр Атрошчанка напомніў, што супраць актывістаў руху было распачата каля двух дзясяткаў крымінальных справаў за графіці.
(Атрошчанка: ) “Абурае тое, што міліцыянты не давалі ніякай інфармацыі, нібыта гэта нейкая вайсковая таямніца. Нашы сябры вымушаныя былі стаяць “на варце” ў судзе на Багдановіча, у судзе на Арлоўскай, а таксама каля будынку РУУС. Спачатку мы чакалі, што іх будуць судзіць паводле адміністрацыйнай справы, але ўвечары мы атрымалі інфармацыю, што хутчэй за ўсё будзе заведзена крымінальная справа за графіці. Нас гэта не зьдзіўляе. Агулам за графіці было заведзена каля двух дзясяткаў крымінальных справаў. Канечне, пік іх прыйшоўся на мінулую прэзыдэнцкую выбарчую кампанію”.
За графіці ў Беларусі прадугледжана пакараньне штрафам, альбо абмежаваньне і нават пазбаўленьне волі.
Зьнешнія спасылкі: Афіцыйны сайт руху "Зубр" - www.zubr-belarus.com