Натальля Судлянкова, Прага Прайшоў год з таго дня, як адбылася адна з найгоршых прыродных катастрофаў сучаснасьці. Сотні тысячаў людзей загінулі, сотні тысячаў засталіся бяз даху над галавой у выніку цунамі ў Індыйскім акіяне. Некаторым зь іх зь вялікай цяжкасьцю знайшлі ў сябе сілы вярнуцца да нармальнага жыцьця. Але для некаторых жанчынаў, што страцілі дзяцей у выніку цунамі, зазьзяла сонца надзеі.
Дзеці гуляюць разам у лягеры адпачынку ў паўночнай Індыі. Вонкава мата што тут падае надзею. Іх галоўныя цацкі – старыя патэльні, навокал – калюжыны бруднай вады.
Але тым ня менш, адная з удзельніцаў гэтай гульні імкнецца перадаць іншым свой аптымізм, насуперак таму, што ёй давялося перажыць жахлівую трагедыю. У жонкі рыбака Гіты абедзьве дачкі сталі ахвярамі цунамі. У свой час Гіта была стэрылізаваная, таму што менавіта гэтая апэрацыя ўваходзіла ў праграму кантролю за нараджальнасьцю. Пасьля сьмерці дачок Гіта зрабіла апэрацыю, якая вярнула ёй магчымасьць ізноў нарадзіць дзіця. Цяпер Гіта знаходзіцца на пятым месяцы цяжарнасьці.
(Гіта: ) "Я вельмі шчасьлівая, але буду яшчэ больш шчасьлівая пасьля нараджэньня дзіцяці. Мы ня можам забыцца на нашых дзяўчынак, якіх мы страцілі, але гэтае дзіця дапаможа нам перажыць наш смутак. Калі гэта будзе дзяўчынка, мы назавем яе ў гонар адной з нашых дачок, якіх мы страцілі".
Горад Нагапацінам, у якім жыве Гіта, – галоўны горад паўднёваўсходняга ўзьбярэжжа Індыі. Цунамі, што абрынулася на горад 26 сьнежня, забіла болей за 6 тысячаў чалавек, зь якіх траціна была дзеці.
У гэтай мясцовасьці шмат жанчынаў у межах праграмы рэгуляваньня насельніцтва Індыі прайшлі праз апэрацыю стэрылізацыі. Цяпер посьпех Гіты натхніў дзясяткі іншых сем''яў, якія ўжо страцілі надзею на тое, што пасьля страты дзяцей у хвалі цунамі яшчэ калі-небудзь могуць стаць бацькамі.
Болей, як 50 жанчынаў прайшлі праз апэрацыю гэтак званай рэканалізацыі, якая дае ім магчымасьць ізноў зацяжарыць.
Пасьпяховымі можа быць толькі палова гэткіх апэрацыяў, аднак, галоўнае для жанчынаў, якія страцілі дзяцей у цунамі – захоўваць надзею. Нараджэньне дзіцяці для іх – лепшы шлях вяртаньня да нармальнага жыцьця. І таму менавіта прыклад Гіты настолькі важны для іх. "Гледзячы на яе, я захоўваю надзею", – гаворыць сяброўка Гіты Анадзі.