Эдвард Зайкоўскі, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".
Здаўна прынята ў нашым народзе казаць: не выбірай дзяўчыну ў сьвята, а каня ў дождж.
Такая парада прызначана тым, хто лёгка паддаецца першым спадманлівым уражаньням. Бо вядома ж, што калі нават ня вельмі прыгожая дзяўчына прыбярэцца на сьвята ў самае лепшае адзеньне, напудрыцца, зробіць адмысловую прычоску, то можа зь першага погляду спадабацца нейкаму хлопцу, які возьме ды зробіць на ёй свой жыцьцёвы выбар. А ў будныя дні можа аказацца, што гэтая дзяўчына не такая ўжо пекная. Калі ж мець на ўвазе ня выгляд, а больш сутнасныя рысы, то акажацца, што і розумам дзяўчына ня выйшла, і характар у яе кепскі, і ў працы яна няўмека ды гультайка. На гэты выпадак існуе слушная парада: не выбірай дзяўчыну на ігрышчы, але на іржышчы.
Выбіраць каня ў дождж таксама няма рацыі, бо, вядома ж, нават цягавіты паслухмяны конь, вымаклы пад дажджом, здасца горшым, чым ён ёсьць напраўду. Таму ў народзе слушна раяць, заклікаючы не паддавацца на першыя выпадковыя ўражаньні, а ўсебакова ацэньваць чалавека ці нейкую зьяву, перш чым зрабіць канчатковы выбар:
не выбірай дзяўчыну ў сьвята, а каня ў дождж.
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал)