Радыё Свабода, Гомель 10 сутак трымае галадоўку чарнобыльскі ліквідатар, інвалід II групы Васіль Сіліверст з Калінкавічаў. Зь сёньняшняга дня спадар Селіверст вырашыў працягваць галадоўку ў мясцовай паліклініцы. Ён дамагаецца прызнаньня прычыннай сувязі сваіх захворваньняў ды інваліднасьці з удзелам у ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.
(Сіліверст: ) “Сёньня раніцай я зьвярнуўся да галоўнага лекара Шаўко Аляксандра Аляксеевіча і паведаміў яму: паколькі ніякіх зрухаў у маёй справе няма ні ў Менску, ні на месцы, то, пачынаючы зь сёньняшняй даты з 8 гадзінаў раніцы і да 17 гадзінаў, я буду праводзіць галадоўку ў будынку паліклінікі”.
Акурат у гэты час паліклініка працуе, а ў 17 гадзінаў яна зачыняецца.
Галоўны лекар Калінкавіцкга мэдычнага аб’яднаньня Аляксандр Шаўко кажа, што ня будзе чыніць перашкодаў галадоўніку. Мясцовыя мэдыкі не вінаватыя, што Васілю Сіліверсту не зьвязваюць ягоныя захворваньні ды інваліднасьць са службаю ды працаю ў Чарнобылі.
(Шаўко: ) “Няхай сядзіць, ён не перашкаджае нам працаваць. Гэта ня мы вырашаем. Экспэртны савет такі ёсьць: у Гомелі – абласны, у Менску – рэспубліканскі. Яму адмовілі і ў абласным, і ў рэспубліканскім экспэртным савеце”.
Пра сваю галадоўку ў паліклініцы Васіль Сіліверст паведаміў і ў мясцовую пракуратуру з той мэтай, каб яна не лічыла акцыю пратэсту спробай разладзіць працу паліклінікі.
Лекары паліклінікі сёньня аказвалі дапамогу галадоўніку з прычыны высокага крывянога ціску. А ў паліклініку Васіль Сіліверст прыйшоў галадаваць таму, што пасьля асабістага звароту са сваёй бядою да віцэ-прэм’ера Ўладзімера Сямашкі, мінуў ужо месяц, аднак чарнобыльскі ліквідатар не атрымаў адказу на свой зварот ні ад віцэ-прэм’ера, ні хаця б ад міністэрства аховы здароўя.