“Беларускі партызан”: Шэйман знаходзіцца ў Маскве

Радыё Свабода Як паведаміў сайт “Беларускі партызан”, сёньня кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Віктар Шэйман накіраваўся ў Маскву. Прэсавы сакратар кіраўніка дзяржавы Павал Лёгкі заявіў нашаму радыё, што ня можа пацьвердзіць, ці накіраваўся Шэйман у Маскву, бо ня ведае гэтага.
Паводле зьвестак сайту “Беларусі партызан” Віктар Шэйман вылецеў у расейскую сталіцу на рэйсавым самалёце і, мяркуецца, што ён правядзе перамовы ў адміністрацыі прэзыдэнта Расеі.

Імаверна, што візыт Шэймана адбываецца ў межах падрыхтоўкі сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна, якая заплянаваная на сярэдзіну студзеня. Нагадаем, што Віктар Шэйман стаў таксама кіраўніком ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатам на прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі на трэці тэрмін.