Ігар Карней, Менск 26 сьнежня 2004 году блізу інданэзыйскай выспы Суматра адбыўся самы магутны за апошнія паўстагодзьдзя землятрус. Яго наступствы адчулі Інданэзія, Тайлянд, Малайзія, Банглядэш, Мальдывы, М’янмар, Шры-Лянка; разбуральныя хвалі народжанага землятрусам цунамі дасягнулі нават усходняга ўзьбярэжжа Афрыкі. Цунамі забіла больш за 300 тысяч чалавек, пераважна насельнікаў згаданых краінаў. Некалькі тысячаў ахвяраў аказалася сярод замежных турыстаў, якія на Каляды традыцыйна выпраўляюцца ў Паўдзённа-Ўсходнюю Азію. Год таму ў эпіцэнтры стыхіі апынулася і каля шасьці дзесяткаў беларусаў, якія адпачывалі, пераважна, у Тайляндзе, на Шры-Лянцы і Мальдывах. Наш карэспандэнт пагаварыў зь некаторымі сьведкамі мінулагодняй трагедыі і пацікавіўся – як адбілася цунамі на плянаваньне адпачынку?
Літаральна ў пятніцу я размаўляў зь менскім прадпрымальнікам Уладзімерам Макаловічам, які год таму на Каляды адпачываў на тайскім курорце Пхукет і цудам ўратаваўся ад хвалі на высокай скале. На пытаньне – ці не зьбіраецца ён часам зноў выпрабаваць лёс, Уладзімер нечакана адказаў.
(Макаловіч: ) “Ну, якраз заўтра туды ж адлятаю”.
(Карэспандэнт: ) “Заўтра? Дык што – не адбіла ахвоту да экстрыму?”
(Макаловіч: ) “Ды не, усё нармалёва. Я пасьля таго яшчэ некалькі разоў там быў. Усё адноўлена практычна на 90%, на 95% можа нават. А каб штосьці нагадвала? Прадаюцца здымкі. На цэнтральнай вуліцы гораду Патонг стаіць некалькі шапікаў, дзе замежнікам прадаюць фотаздымкі. На гэтым, як бачыце, ужо робяць грошы. Прычым, ёсьць сапраўды вельмі цікавыя, калі людзі непасрэдна хвалю здымалі. Вось гэта нагадвае. А так асабліва нічога”.
Уладзімер таксама расказаў, што на бальшыні тайляндзкіх пляжаў усталяваныя адмысловыя трансфарматары, праз якія будзе перадавацца сыгнал трывогі ў выпадку небясьпекі. Тэхніка прайшла выпрабаваньне і быццам ацэненая спэцыялістамі станоўча.
Яшчэ адзін менскі турыст Аляксандар Півавар у ліку першых беларусаў скарыў Шры-Лянку. І перакананы: каб не мінулагодняя трагедыя, пра выдаткі на бясьпеку ніхто і ня думаў бы. Але ў такім сэйсманебясьпечным рэгіёне, на думку Півавара, сыстэмы апавяшчэньня мусяць працаваць абавязкова.
(Півавар: ) “Насамрэч, вельмі дзіўна, чаму тады ніхто людзей не папярэдзіў. Як па тэлебачаньні перадавалі – амэрыканцы, маўляў, спрабавалі зьвязацца са сваімі калегамі-сэйсмолягамі, тыя не адказвалі, а пакуль праз дэпартамэнт закантактавалі з амбасадай, то й хваля ўжо прыйшла... Лухта нейкая. Калі напраўду гавораць, што той землятрус сам па сабе ўнікальны. У такім выпадку яго мусіў “запэленгаваць” увесь сьвет”.
Бальшыня эўрапейскіх, амэрыканскіх ці аўстралійскіх турыстаў, якія цудам уратаваліся ад сьмерці, наўрад ці зноў паедуць у тыя мясьціны. За выключэньнем хіба такіх адчайных аптымістаў, як Уладзімер Макаловіч.
Дарэчы, паводле Ўладзімера, зараз адбівае турыстаў нават ня страх, а кошты. Расейскія фірмы выкупілі на Новы год ледзьве ня ўсе гатэлі Тайлянду, і ўціснуцца туды яшчэ камусьці праблематычна. Адпаведна, цэны не паменшыліся, як шмат хто чакаў, а нават падвысіліся: практычна ўсе туры туды цяпер даражэй за мінулагоднія.
Апроч таго, ад сёньня пачынаюцца жалобныя мерапрыемствы, набажэнствы ў памяць ахвяраў цунамі. Улады Шры-Лянкі і Тайлянду бяруць ня сябе выдаткі на пералёт і разьмяшчэньне сваякоў загіблых. Гэта яшчэ некалькі тысячаў чалавек. Таму месцаў бракуе фізычна.
Тым часам, у некаторых беларускіх сем’ях 26 сьнежня – нагода да размоваў пра другі дзень нараджэньня. Выдавец Андрэй Карпонін з жонкай год таму ратаваліся ад цунамі на самым высокім пункце Мальдываў – на верхніх паверхах лётнічша. А потым яшчэ некалькі дзён спрабавалі эвакуявацца бліжэй да вялікай зямлі, на Шры-Лянку.
(Карпонін: ) “Самае галоўнае – мы жывыя, здаровыя і сьвяткуем другі дзень нараджэньня. Таму што ў пэўным сэнсе мы шчасьліўчыкі. Мы з жонкай увогуле мусілі быць 24 сьнежня ўжо ў Пхукеце. Нам проста не пасьпелі адкрыць візу, таму мы паляцелі праз Мальдывы на Шры-Лянку. Яна для беларусаў бязьвізавая (Тайлянд толькі па візах)... Мы імкнуліся забыцца шмат пра што адразу, нават пра бальшыню таго, што бачылі”.
Ці падрыхтаваныя адпаведныя беларускія структуры да падобных пазаштатных сытуацый? Намесьнік міністра спорту і турызму Чэслаў Шульга вымушаны прызнаць: летась спрацавалі не найлепш. Амаль тыдзень не маглі палічыць, колькі ўсё ж беларускіх турыстаў можа быць у эпіцэнтры стыхіі. Афіцыйна казалі пра 60 чалавек, якія ад’ехалі праз беларускія і расейскія фірмы. Але досьвед іншых сьведчыць, што можна туды ляцець і наўпрост, без удзелу турапэратараў.
(Шульга: ) “Увогуле, практыка існуе такая: як правіла, пачынае дзейнічаць “гарачая лінія”, робіцца афіцыйны запыт ва ўсе турфірмы, адносна якіх маецца хоць мінімальнае падазрэньне, што яны могуць займацца арганізацыяй тураў у гэтым накірунку. І яны мусяць у абавязковым парадку даць інфармацыю дакладную. Але і гэта, на жаль, не заўсёды спрацоўвае”.
На шчасьце, для некаторых грамадзянаў Беларусі мінулагодняя трагедыя ў Паўдзённа-Ўсходняй Азіі ў горшым выпадку скончылася толькі стратай дакумэнтаў і заўчасна завершаным адпачынкам.