Валер Каліноўскі, Менск Лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Аляксандар Казулін здаў у ЦВК сьпіс сваёй ініцыятыўнай групы для збору подпісаў за яго ў складзе 3400 чалавек. Пра тое, што заявіў ён перад гэтым журналістам паведамляе наш менскі карэспандэнт.
Аляксандар Казулін прыехаў на машыне амаль да самых варотаў ЦВК па тэрыторыі, дзе працягваецца рэканструкцыя плошчы Незалежнасьці, што выклікала вялікае зьдзіўленьне і непакой ахоўнікаў Дома ўраду.
Спадара Казуліна суправаджалі кіраўнік ягонага перадвыбарчага штабу Мечыслаў Грыб, старшыня Саюза беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч, кіраўнік беларускага ПЭН-цэнтру Уладзімер Някляеў. Пры гэтым спадар Пашкевіч сваю прысутнасьць, відаць, жартам патлумачыў:
(Пашкевіч: )“Пішам раман”.
Аляксандар Казулін запярэчыў, што ягоны ўдзел у выбарах шкодзіць адзінству апазыцыйных сілаў:
(Казулін: ) “Нашая апазыцыя як ня ўмела працаваць, так і ня ўмее, і калі яна за 11 гадоў не змагла аб’яднацца, то пра якое расьцягваньне дэмакратычных сілаў можна казаць. Спачатку трэба навучыцца працаваць, навучыцца перамагаць, а потым рабіць заявы”.
Пра сябе і сваю каманду спадар Казулін сказаў, што яны “вучацца перамагаць”.
Ён зазначыў, што імкнецца быць ня супраць і А. Лукашэнкі і апазыцыі, што ён прапаноўвае іншы шлях, прызнаючы, што дзейны кіраўнік краіны шмат зрабіў, але цяпер у ягоных дзеяньнях пераважае нэгатыў, што ён цягне краіну назад “з путамі і гірамі”.
(Казулін: ) “Нашая пазыцыя ўстойлівая. Мы ідзем каб ствараць, а не разбураць. Мы зьяўляемся іншай сілай, не сілай адмаўленьня і разбурэньня. І ў гэтым наша перавага”.
Аляксандар Казулін нядаўна наведаў Маскву і са сваіх размоваў там зразумеў, што Расея не зацікаўленая, каб у Беларусь быў нейкі крызыс і дэстабілізацыя, як у некаторых іншых краінах СНД. І сам спадар Казулін супраць гвалтоўных пераменаў у краіне, хаця прызнае вулічную дэмакратыю:
(Казулін: ) “Але я супраць плянаў, калі можа быць узброенае сутыкненьне, калі можа пралівацца чалавечая кроў. Я катэгарычна супраць гвалту і крыві. Хопіць беларускім сынам і дочкам гэтай крывёю абмываць сваю ўласную зямлю”.
Тлумачачы прысутнасьць у сваіх шэрагах літаратараў Алеся Пашкевіча і Ўладзімера Някляева, спадар Казулін зазначыў, што рухацца ў будучыню і перамагаць можна толькі на базе духоўных каштоўнасьцяў і з агнём у сэрцы.
(Казулін: ) “За Казуліным пойдзе большасьць насельніцтва”.